Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Такіх суддзяў трэба ведаць у твар. Фота Алы Булаш 13:16, 02/11/2006
Прысуд у 1,5 гады пазбаўлення волі лідэру "Маладога Фронту" Зміцеру Дашкевічу ўчора вынесла суддзя Кастрычніцкага суду Менска Ала Булаш. Праваабаронцы і дыпламаты ўжо назвалі дадзены працэс "палітычным", а прысуд – "палітычна матываваным". Зміцер Дашкевіч быў асуджаны па артыкуле, які з`явіўся ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў для ціску на праваабаронцаў і грамадскіх дзеячаў – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Еўрапейскі Звяз ужо занёс у "чорны спіс" невыязных суддзю, які вынес прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну. Намесніцу старшыні Кастрычніцкага суду Алу Булаш, здаецца, чакае такі ж лёс.