Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёньня ў Беларусі адзначаюцца Дзяды -- дзень памяці продкаў
13:58, 02/11/2006

Гэта старадаўняя рэлігійна-народная традыцыя, дзень памяці продкаў. У гэты дзень ходзяць на могілкі, гатуюць дома абрадавыя стравы. «Дзяды -- гэта для нас, беларусаў, асаблівае сьвята. Яно зьвязанае з сэнсам і з вечнасьцю чалавечага існаваньня. У Дзядах праецыруецца народны лёс. Невыпадкова вялікі твор беларускай культуры і рамантычнай літаратуры на польскай мове быў прысьвечаны Дзядам. Я маю на ўвазе твор Адама Міцкевіча. У Дзядах закладзена моцная сымболіка -- сымболіка несьмяротнасьці і духоўнага адзінства народа», -- заявіў у інтэв’ю “Радыё Свабода” лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, гісторык Зянон Пазьняк, які ў 1988 годзе адкрыў сьвету праўду пра Курапаты.

“Мяне, шчыра скажу, грэе, што новае беларускае Адраджэньне і Народны Фронт пачаліся з Курапатаў і зь Дзядоў. Я бачу ў гэтым добры знак адраджэньня нашага народу і нашай вялікай дзяржавы. І таму ўсё, што робіцца цяпер на Беларусі кепскага, я успрымаю як выпрабаваньне Ідэі, якое трэба вытрымаць, і ў якім трэба перамагчы.

Да добрых сымбалях трэба ставіцца паважна, бо яны ўздымаюць дух і мацуюць сілу. Тым часам Дзяды -- гэта і сымбаль, і рэальнасьць адначасна. Курапаты -- гэта рэальнасьць, дух неадпомшчаных продкаў -- гэта сымбаль, ідэя, якая кліча да ўсталяваньня справядлівасьці. Паважайма магілы, шануйма продкаў, любім Беларусь!”,
-- заявіў Зянон Пазняк.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: