Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алена Захожая будзе працягваць галадоўку 13:00, 02/11/2006
Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюзу Алена Захожая падпісала заяву, што ў шпіталі яна адмаўляецца ад ежы. Яна паведаміла БелаПАН, што адно толькі п`е сок, разьведзены вадой. “Я адчуваю сябе значна лепей, чым да шпіталізацыі. Але ўсё адно баліць, мне робяць прышчэпкі, лекуюць”, — паведаміла яна.
1 лістапада пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі Беларускага незалежнага прафсаюзу і кіраўніцтвам ААТ «Белшына». Алена Захожая заявіла: ”Пра вынікі мне нічога не вядома. Праз тэлефон мне ня хочуць нічога казаць. Мяркую, што каб там было нешта добрае, мне абавязкова паведамілі б”.
Алена Захожая пачала галадоўку пратэсту 3 кастрычніка. Раней адміністрацыя таварыства “Белшына”, канцэрн “Белнафтахім” і гарадзкі суд Бабруйску адмовіліся разглядаць заяву першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу “Белшыны”. Сябры БНП патрабавалі выплаціць ім прэміяльныя да Дня хіміка й даплаты на аздараўленьне, якія атрымалі іншыя працаўнікі “Белшыны”. Адміністрацыя гэтага прадпрыемства абвінавачвалася таксама ў дыскрымінацыі БНП, бо пазбавіла арганізацыю юрыдычнага адрасу.
Цягам акцыі пратэсту Алены Захожай і яшчэ дзевяці чалавек кіраўніцтва “Белшыны” саступіла матэрыяльным патрабаваньням галадоўнікаў. Ці зарэгіструюць суполку БНП, пакуль што ня вырашана.