Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Галадоўку Казуліна падтрымалі яшчэ восем чалавек 10:43, 02/11/2006
Яшчэ восем актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў у Брэсце прынялі рашэнне ўзяць удзел у акцыі "Галадоўка салідарнасці" з Аляксандрам Казуліным. Яе 30 кастрычніка распачала старшыня брэсцкай філіі сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, якая працягвае галадаць і сёння.
Зараз ідзе складанне графіку падключэння да акцыі іншых удзельнікаў. Мэта галадоўкі — прыцягнуць як мага больш увагі беларускай і міжнароднай грамадскасці да пазбаўлення свабоды экс-кандыдата ў прэзідэнты Казуліна на пяць з паловай гадоў, які аб`явіў бестэрміновую галадоўку. Кожнаму, хто далучаецца да акцыі, рэкамендуецца галадаць адзін-пяць дзён. Такі тэрмін можа вытрымаць кожны чалавек, паведамляе “Еўрапейскае радыё”.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін і былы дэпутат Сяргей Скрабец абвясцілі ў калоніі бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць "існуючага ў Беларусі беззаконня" і з мэтай прыцягнуць увагу Савета Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.