Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадары ЗША і ЕЗ усклалі вянкі ва ўрочышчы Курапаты
14:32, 02/11/2006

Амбасадары краін Еўразвяза і ЗША наведалі сёння ўрочышча Курапаты, дзе ў 30-40 гады мінулага стагоддзя былі масавыя растрэлы ахвяр сталінскіх рэпрэсій. "Мы тут для таго, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў тут ад рэпрэсій", – сказала Надзвычайная і Паўнамоцная амбасадарка ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт.

"Ва ўсіх краінах лічыцца, што захаванне памяці аб падобных ахвярах – адна з гарантый таго, каб такія трагедыі не паўтараліся", – падкрэсліла амерыканская дыпламатка.

Па прыведзеных гісторыкам Ігарам Кузняцовым дадзеных, на тэрыторыі Курапатаў пахавана не менш за 30 тысяч чалавек. Тэрыторыя масавага пахавання займае 15 гектараў. Сярод расстраляных ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх краін Еўропы і ЗША.

Па меркаванні гісторыкаў, каля 20% рэпрэсаваных у Беларусі былі палякамі. На сённяшні дзень вядомыя толькі 2 прозвішчы расстраляных у Курапатах. Падчас раскопак, якія праводзіліся ў Курапатах тройчы, гісторыкі не знаходзілі фактычна ні аднаго дакумента расстраляных, што ўскладняе ідэнтыфікацыю рэшткаў.

На тэрыторыі ўрочышча ўсталяваны мемарыяльны знак ад імя народа ЗША, адчынены падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана 15 красавіка 1995 года. Мемарыяльны знак уяўляе сабою мармуровы лаўку з металічным вянком. Аднак нядаўна вянок быў выкрадзены, мармуровую пліту таксама некалькі разоў спрабавалі вынесці, некалькі разоў апаганьвалі фашысцкай свастыкай. Вінаватыя ў вандалізме ні разу не былі знойдзеныя.

У наступным годзе да чарговага дня памяці – 30 кастрычніка – на тэрыторыі Курапатаў за конт сродкаў грамадскасці будзе адчыненая памятная пліта, паведаміў І.Кузняцоў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: