Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міжнародная ліга правоў чалавека патрабуе вызваліць Дашкевіча 11:34, 02/11/2006
Міжнародная ліга правоў чалавека – няўрадавая арганізацыя з спэцыяльным кансультацыйным статусам у ААН – выказала глыбокую занепакоенасьць у сувязі з вынесеным 1 лістапада прысудам лідэру арганізацыі “Малады фронт” Зьмітру Дашкевічу.
У лісьце, накіраваным на адрас Аляксандра Лукашэнкі, Ліга правоў чалавека расцэньвае выстаўленыя Дашкевічу абвінавачаньні як палітычна матываваныя. Зьвяртаючыся да кіраўніка Беларусі, Ліга заклікае яго забясьпечыць, каб усе беларускія грамадзяне мелі магчымасьць выражаць свае погляды бяз боязі апынуцца пад судовым перасьледам, паведамляе “Радыё Свабода”.
Ліга правоў чалавека патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча і іншых беларускіх палітычных зьняволеных.
Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч учора быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі за "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".