Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
1 лістапада ў горадзе Лювэне на могілках, дзе пахаваны Мікола Равенскі, адбылося традыцыйнае адзначэньне дня памінаньня продкаў Дзяды. Каб аддаць даніну павагі знакамітаму беларускаму кампазытару, а таксама ўсім, хто жыў дзеля Беларусі, да магілы ў Лювэн сабраліся беларусы з розных гарадоў Бэльгіі.
З прамовай да прысутных зьвярнуўся старшыня Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Зьміцер Піменаў, які зазначыў, што абавязкам кожнага сумленнага чалавека памятаць і шанаваць сваіх дзядоў, бо бяз памяці аб мінулым няма будучыні.
Затым сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы Ян Майсейчык адслужыў Паніхіду. Аб жыцьці памерлага і аб сваім асабістым знаёмстве ды сяброўстве з ім распавёў радны БНР Янка Жучка.
На заканчэньні прысутныя прасьпявалі малітву "Магутны Божа", музыку да якой напісаў сам Мікола Равенскі.