Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывістаў Саюза палякаў працягваюць выклікаць на допыты 14:12, 02/11/2006
Актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Лісоўскі сёння ізноў быў выкліканы на допыт у Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Лісоўскі падпісаў абавязальніцтва з`яўляцца на допыты па першым патрабаванні падчас правядзення следчых мерапрыемстваў па крымінальнай справе, узбуджанай па факце кантрабанды наркотыкаў. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.
Нагадаем, што ўчора актывісту Саюза палякаў Анджэю Лісоўскаму была ўручаная пастанова аб тым, што ён з`яўляецца падазраваным у кантрабандзе наркотыкаў. Справа ў тым, што Лісоўскі быў за рулём аўтамабіля, у якім мытнікі знайшлі наркотыкі. Пасля допыту актывіст СПБ быў дастаўлены дахаты пад канвоем для правядзення ператрусу ў яго кватэры. У кватэры нічога знойдзена не было.
Анжаліка Борыс і некалькі актывістаў СПБ былі затрыманыя на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі Борыс быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, "невядомым парашком" аказаўся гераін.
Актывісты СПБ назвалі тое, што адбываецца, "правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў" і заявілі, што не маюць да пакета ніякага дачынення.