Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ксенафобію распальваюць дзяржаўныя СМІ? 12:06, 02/11/2006
"Я думаю, не выпадкова тое, што гэты надпіс на будынку царквы з`явіўся пасля публікацыі ў "Белорусской военной газете" артыкула пад назвай "Куды кліча пастар". Асабіста я расцэньваю гэта як рэакцыю асобных людзей, арганізацый на тое, чым напампоўваюць іх сродкі масавай інфармацыі. Гэта ёсць вынік працы некаторых СМІ. Паняццямі "таталітарная сетка", "дэскруктыўная сетка" у дачыненні да пратэстанскіх цэркваў сродкі масавай інфармацыі аперуюць даволі часта. А людзі проста паўтараюць іх хлусню. СМІ штучна ствараюць канфлікт паміж Евангельскай царквой і грамадствам. Калі капнуць больш глыбока, то СМІ у нейкай ступені адлюстроўваюць пункт гледжання ўрада", – заявіў пастар пратэстанскай царквы "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка, каментуючы апаганенне фашыстамі будынка царквы. Нагадаем, што ўчора на будынку з`явіўся надпіс "Не таталітарным сеткам" і подпіс – НПБ.
Пастар паведаміў, што вернікі выклікалі міліцыю. "Я хачу, каб усе ведалі, што мы не будзем пакорліва пакутаваць. Усім, хто зацікаўлены ў распальванні падобных канфліктаў, трэба глыбока задумацца аб наступствах сваіх дзеянняў, аб тым, да чаго яны могуць прывесці. Яны могуць распаліць агонь – але ці змогуць яны яго патушыць? Я думаю, што час выбірацца з сярэднявечча і змяняць сваё дачыненне да вернікаў. Сёння XXI стагоддзе", – адзначыў Вячаслаў Ганчарэнка.
Нагадаем, што вернікі царквы "Новае жыццё" з 6 кастрычніка кругласутачна дзяжураць у будынку храма. Па рашэнні суда, храм быў перададзены менскім гарадскім уладам, якія палічылі, што царква не можа знаходзіцца ў будынку, які раней, да капітальнага рамонту, быў кароўнікам. Больш за 100 вернікаў трымалі галадоўку пратэсту ў падтрымку царквы 23 дні.