Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы звяртаюцца да ААН і патрабуюць спыніць рэпрэсіі
17:25, 02/11/2006

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заявай у сувязі з вынясеньнем жорсткага прысуду лідэру “Маладога Фронту” Зьміцеру Дашкевічу. Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае крымінальны перасьлед і асуджэньне моладзевага лідэра як палітычную расправу за перакананьні і грамадзка-палітычную дзейнасьць.

“Мы, сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна”, выказваем рашучы пратэст супраць асуджэньня Зьміцера Дашкевіча на 1,5 гадоў пазбаўленьня волі і лічым крымінальны перасьлед моладзевага актывіста незаконным, парушэньнем правоў чалавека. Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы 15 верасьня 2006 году і абвінавачаны паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі ці ўдзел у ёй). Больш за месяц Зьміцер незаконна ўтрымліваўся ў СІЗА у бесчалавечых умовах. Судовы працэс пачаўся 30 кастрычніка ў судзе Кастрычнікага р-ну г. Мінска і праходзіў за зачыненымі дзьвярыма ў горшых традыцыях сталінскіх часоў. На судовы разгляд не дапусьцілі журналістаў, прадстаўнікоў грамадзкасьці, родных Зьміцера”, -- адзначаюць праваабаронцы.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заяўляе:

“Мы лічым арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь і практыку яго выкарыстаньня парушэньнем правоў грамадзянаў Беларусі на свабоду асацыяцыў, свабоду выказваньня меркаваньяў, гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Мы лічым, што з боку міжнароднай супольнасьці і беларускай грамадзкасьці павінна быць дадзеная адпаведная ацэнка дзеяньням канкрэтных асобаў, якія дапускаюць парушэньні правоў чалавека ў краіне. У прыватнасьці, асобаў, якія непасрэдна займаліся перасьледам Зьміцера Дашкевіча: судзьдзі суда Кастрычніцкага р-на г. Мінска Алы Булаш; старэйшага саветніка юстыцыі пракуратуры Кастрычніцкага р-на г. Мінска Бароўскага, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачаньне падчас судовага працэсу; намесьніка Генеральнага пракурора Беларусі Пруса, які санкцыянаваў арышт Зьміцера Дашкевіча.

Мы заклікаем прадстаўнікоў АБСЕ, Савета па правах чалавека ААН, міжнародных праваабарончых арганізацыў зьвярнуць увагу на сістэматычныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Зьміцера Дашкевіча і іншых палітычных вязьняў Беларусі і спыненьня рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў рэжыму А. Лукашэнкі”.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: