Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія службоўцы загаварылі аб разрыве «саюзнага» дагавора з Расеяй
12:41, 02/11/2006

"Саюзны" дагавор трэба або выконваць, або дэнансаваць, ніякай рэвізіі яго быць не можа. Такое меркаванне выказаў у эксклюзіўным інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД "палаты прадстаўнікоў" Вадзім Папоў, пракаментаваўшы выказванні некаторых расейскіх палітыкаў з нагоды магчымай рэвізіі "саюзнага" дагавора Беларусі і Расеі.

"Дагавор разгледжаны, падпісаны, ратыфікаваны парламентамі. Або адна з дзяржаў павінна выходзіць з гэтага "саюза", што азначае яго ліквідацыю, або трэба ствараць нешта новае. А рэвізія нічога станоўчага не дасць ні адной краіне, акрамя як увядзе грамадства ў стан нявызначанасці", – падкрэсліў Папоў.

Датычна да пытання ўвядзення адзінай валюты, Вадзім Папоў падкрэсліў, што ўсімі галінамі ўлады Беларусі неаднаразова выказвалася меркаванне, што "гэта павінен быць заключны этап "саюзнага" будаўніцтва".

Папоў яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць стварэння ў "саюзнай дзяржаве" роўных умоў гаспадарання. "Мы не гаворым аб танным газе, – падкрэсліў ён, – патрэбныя роўныя ўмовы гаспадарання. Калі мы жадаем мець прадукцыю "саюзнай дзяржавы", якая будзе выгодная абедзвюм краінам, то кошт на газ павінен быць аднолькавым як для Валгаградскага, так і для Менскага трактарных заводаў". "Дарэчы, так мы ставім пытанне і ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці", – сказаў Вадзім Папоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: