Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Алена Захожая: «Рыхтуюся годна памерці»
17:55, 03/11/2006

Вось ужо 32 дні ў Бабруйску галадае электраманцёр завода звышгабарытных шын, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза Алена Захожая. Тры дні назад прафсаюзную актывістку змясцілі ў нефралагічнае аддзяленне Бабруйкага шпіталю хуткай медыцынскай дапамогі – у жанчыны ўзінклі сур`ёзныя праблемы з ныркамі, яна ледзь стаіць на нагах. Кіраўніцтву ААТ "Белшына" на жыццё сваёй працаўніцы напляваць. Ні адно з патрабаванняў галадаючай актывісткі службоўцы так і не выканалі. "Рыхтуюся годна памерці", – заявіла Алена Захожая прэс-цэнтру Хартыі`97.

 ПАЛIТЫКА 

Сканфіскаваны наклад новай газэты «Наш Магілёў»
18:30, 03/11/2006

Аднаго з выдаўцоў незалежнага выданьня «Наш Магілёў» Андруся Дзьвігуна з пакункам газэты затрымалі сёння ў цэнтры Магілёва. Два чалавекі ў цывільным прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі й заявілі, што спадар Дзьвігун падобны да рабаўніка, які знаходзіцца ў вышуку, паведаміла “Радыё Свабода”. Яго забралі ў пастарунак, каб высьветліць асобу.

Ірына Казуліна другі дзень не можа даведацца пра лёс мужа
16:43, 03/11/2006

Сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі другі дзень не могуць датэлефанавацца да кіраўніцтва выпраўленчай калоніі "Віцьба-3", дзе адбывае пакаранне Аляксандр Казулін. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна. Аляксандр Казулін 15 дзён трымае ў калоніі галадоўку пратэсту, і сёння няма ніякай іншай магчымасці даведацца пра стан яго здароўя. "Пасля таго, як адвакату забаранілі сустракацца з Аляксандрам Казуліным, у нас не засталося нічога іншага, як тэлефанаваць кожны дзень у калонію і пытаць у начальства, як сябе адчувае мой муж. Але ўжо другі дзень усе тэлефоны кіраўніцтва калоніі не адказваюць. Я не магу зразумець, што адбываецца", – заявіла Ірына Казуліна прэс-цэнтру Хартыі`97.

Беларускія службоўцы не паверылі расейскаму амбасадару
15:55, 03/11/2006

Пастаўкі расейскай электраэнергіі ў Беларусь у 2007 годзе здзяйсняцца не будуць, паведаміў у пятніцу амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Менску. Аднак намеснік генеральнага дырэктара канцэрна "Белэнерга" Павел Якубовіч паведаміў у інтэрв`ю "Інтэрфаксу", што працягвае перамовы з РАТ "ЕЭС Расеі" аб магчымасці паставак у 2007 годзе 3,3 млрд квт.г расейскай электраэнергіі. Каментуючы заяву Сурыкава, Якубовіч падкрэсліў: "Такога рашэння няма. Праца з РАТ "ЕЭС" праводзіцца, катэгарычнай адмовы ў імпарце для нас не прынята".

Разгляд справы па зыску «ARCHE» да Мінінфармацыі працягнецца 8 лістапада
15:50, 03/11/2006

Працяг разгляду судовай справы па зыску рэдакцыі часопіса “ARCHE. Пачатак” да Міністэрства інфармацыі адбудзецца 8 лістапада а 15 гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Сёння закончылася першае судовае пасяджэнне. Суддзя заслухаў бакі, выступілі сведкі. На наступнае пасяджэнне запланаваны спрэчкі бакоў.

У галадоўцы салідарнасці з Казуліным гатовыя ўдзельнічаць 30 чалавек
15:39, 03/11/2006

Пятыя суткі ў Берасьці працягваецца “галадоўка салідарнасці” з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. У акцыі ўдзельнічаюць сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама актывісты іншых палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў.

Кандыдатам у дэпутаты вылучаць на агітацыю максімум па 115 даляраў
15:25, 03/11/2006

Кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў будуць вылучацца сродкі на правядзенне агітацыі ў залежнасці ад узроўня Савета. Аб гэтым сёння ў інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. У Наваполацку яна прымала ўдзел у працы нарады са страшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы.

У Барысаве ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій (Фота)
15:16, 03/11/2006

2 лістапада, на Дзяды, у Барысаве да мемарыяла "Батарэі" прыйшлі 70 актывістаў руху "За свабоду". У гэтым месцы ў гады сталінскіх рэпрэсій былі растраляныя сотні барысаўчан. Па традыцыі каля мемарыяла быў усталяваны крыж з бела-чырвона-белай стужкай – колера нацыянальнага сцяга Беларусі.

У Магілёве затрымалі Рыгора Кастусёва
15:01, 03/11/2006

Супрацоўнікамі Ленінскага РУУС затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Рыгор Кастусёў затрыманы каля чыгуначнага вакзалу, калі сядаў на цягнік да Кіева.

Расея ня будзе заступацца за беларускіх палітвязьняў
14:18, 03/11/2006

Расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў сёньня адказаў на пытаньне “Радыё Свабода”, чаму ягоная краіна адрозна ад іншых дзяржаваў-сябраў Вялікай васьмёркі не выказваецца ў абарону беларускіх палітвязьняў.

Амбасадар Расеі: «Плаціць Беларусі толькі за абяцанні? Выбачайце»
13:45, 03/11/2006

Рэальны кошт на расейскі газ для Беларусі ў 2007 годзе складзе $140 за 1 тыс. куб. м, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску. "Расея прыняла рашэнне аб узаемавыгадным супрацоўнцтве паміж краінамі, уключаючы краіны СНД, і пазначыла кошт на газ для сваіх партнёраў. Для Беларусі гэта $200, для Літвы – $217, для Заходняй Еўропы – трохі больш за конт транзіту", – сказаў амбасадар. Аднак ён не выключыў, што для Беларусі "гэта будзе не $200, а $140 з улікам мытных пошлін".

Расея з новага года спыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь
13:17, 03/11/2006

Пастаўкі расейскай электраэнергіі ў Беларусь у будучым годзе здзяйсняцца не будуць. Аб гэтым заявіў сёння ў Менску на прэс-канферэнцыі амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. “Відаць, закупіць электраэнэргію у наступным годзе не атрымаецца. З-за аб’ектыўных абставін еўрапейская частка Расеі апынулася перад пагрозай дэфіцыту электраэнэргіі. У наступным годзе магчыма абмежаваньне спажываньне электрычнасьці для некаторых тэрыторыяў еўрапейскай Расеі”, -- сказаў Сурыкаў. Амбасадар Расеі таксама чакае, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая павінна адбыцца ў бліжэйшы час у Маскве, будзе складанай. "Сустрэча будзе досыць няпростай, безумоўна. Але, мы спадзяемся, шматлікія пытанні будуць вырашаныя", – сказаў А.Сурыкаў у пятніцу ў Менску на прэс-канферэнцыі.

За паўгода да смяротнай кары прысуджаныя пяць чалавек
12:52, 03/11/2006

За першае паўгоддзе 2006 года ў Беларусі былі вынесеныя пяць прысудаў да вышэйшай меры пакарання – смяротнай кары, паведаміў "Інтэрфаксу" старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала. "Летась гэты від пакарання быў ўжыты і выкананы ў двух выпадках. на першае ліпеня гэтага года колькасць асуджаных да гэтага пакарання ўзрасла да пяці", – заявіў В.Сукала.

Працоўны саміт СНД адбудзецца ў Менску, юбілейны – у Астане
12:48, 03/11/2006

Працоўны саміт кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў СНД адбудзецца 28 лістапада ў Менску. Юбілейная сустрэча лідэраў краін Садружнасці пройдзе ў снежні гэтага года ў Казахстане, які ў цяперашні час старшынствуе ў гэтым інтэграцыйным аб`яднанні. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў.

Марэк Буцька: Беларускі рэжым можа забіваць
12:33, 03/11/2006

Былы першы сакратар Амбасады Польшчы ў Менску Марэк Буцька лічыць, што Польшча павінна жорстка зрэагаваць на правакацыю супраць старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Марэк Буцька перакананы, што ад рэакцыі польскага боку залежыць, ці беларускае КДБ будзе працягваць рэпрэсіі беларускай апазыцыі.

Амбасадары ЗША і Еўразвяза наведалі царкву «Новае жыццё» (Фота)
12:21, 03/11/2006

Амбасадары Еўразвяза і ЗША наведалі ўчора будынак храма менскай суполкі царквы "Новае жыццё". Дыпламаты заявілі, што жадалі б уласнымі вачыма ўбачыць тых, хто 23 дні трымаў галадоўку пратэсту, і выказаць ім падтрымку. "Мы ваказваем падтрымку беларусам, якія адстойваюць свае правы", – заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт.

Паседжаньня ў справе ліквідацыі ПКБ не адбылося
12:00, 03/11/2006

Партыя камуністаў Беларуская атрымала новае пасьведчаньне пра перарэгістрацыю. Цяпер Вярхоўны Суд ня мае падставаў для ліквідацыі партыі. Аднак, паведамляе “Радыё Свабода”, Міністэрства юстыцыі не адклікала свайго пазову. Дата наступнага паседжаньня пакуль невядомая.

Что такое «новояз» сегодня?
11:44, 03/11/2006

Чем ближе выборы, тем словоохотливее становятся политики и госчиновники. Но после распределения мандатов вдруг выясняется, что заманчивые обещания избирателям оборачиваются для них новыми проблемами. Чтобы манипулировать гражданами, политики и чиновники придумывают такие слова и выражения, которые заставляют людей думать так, как нужно представителям власти. В результате вместо службы в армии появились "почетная обязанность" и "участие в контртеррористической операции", а отмена последних социальных льгот превратилась в "монетизацию". Слова и реальные действия политиков в пятницу анализирует газета "Новые известия".

Дзяржаўная прапаганда здае пазіцыі
11:23, 03/11/2006

Бізнес-планы дзяржаўных раённых газет абмеркоўвала калегія Упраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама падчас выязнога пасяджэння на паліграфічнае прадпрыемства “Колор” у Мозыры, - паведамляе газета “Гомельская праўда” у нататцы “Не здаваць пазіцыі на інфармацыйным рынку”, надрукаванай пад рубрыкай “Ідэалогія”.

«Міжнародная амністыя» прызнала Зміцера Дашкевіча Вязнем сумлення
11:18, 03/11/2006, фота ByMedia.net

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя” распачынае акцыю падтрымкі беларускага палітвязня Зміцера Дашкевіча. Аб гэтым сёння ў размове з прадстаўніком беларускага праваабарончага цэнтру “Вясна” заявіла супрацоўніца лонданскага офісу «Міжнароднай амністыі» Хэза Макгіл. Сябры “Міжнароднай амністыі” па ўсім свеце будуць дасылаць лісты падтрымкі палітвязню. Плануюцца таксама і іншыя захады салідарнасці з Дашкевічам. Акрамя таго, паведаміла Хэза Макгіл, “Міжнародная амністыя” прызнае Зміцера Дашкевіча Вязнем сумлення. Нагадаем, што сёння ў Беларусі Вязнямі сумлення з’яўляюцца шмат апазіцыянераў, у тым ліку экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, актывісты грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі “Партнёрства” Цімафей Дранчук і Мікола Астрэйка, лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савету 13 склікання Андрэй Клімаў, моладзевыя лідэры Павал Севярынец і Артур Фінькевіч і іншыя.

«Газета выборча»: Нервовы Лукашэнка спаганяе злосць на апазіцыі
11:00, 03/11/2006

"Лукашэнка ператварае апазіцыянераў у крымінальнікаў" – у артыкуле пад такім загалоўкам прадстаўнічае польскае выданне "Газета выборча" шырока асвятляе апошнія падзеі, звязаныя з абвінавачваннем лідэра саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс у кантрабандзе наркотыкаў. Газета прыводзіць меркаванне эксперта, які лічыць, што сёння Аляксандр Лукашэнка моцна нярвуе газавы канфлікт паміж Менскам і Масквой, які абвастраецца. З-за гэтага ён вырашыў канчаткова расправіцца з унутранай апазіцыяй.

Менск прапанаваў Баку трубаправод у абмен на нафту
10:53, 03/11/2006

Не прайшло і двух тыдняў пасля паездкі ў Менск прэзідэнта Азербайджана, як у Баку прыбыла дэлегацыя беларускага ўрада на чале з першым намеснікам прэм`ер-міністра Уладзімірам Сямашкай, піша расейская "Независимая газета". Ён сустрэўся з кіраўніком азербайджанскага ўрада Артурам Расізадэ і, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, "абмеркаваў перспектывы развіцця двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі дамоўленнасцяў, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту Ільхама Аліева ў Беларусь". Па словах Сямашкі, асноўнай мэтай яго візіту ў Баку была прапрацоўка момантаў для стварэння сумесных прадпрыемстваў – у прыватнасці, у вобласці здабычы і транспартоўкі нафты.

РуСССкие на марше
10:50, 03/11/2006, Лев Рубинштейн, «Грани.ру»

Уже приходилось писать о том, как различные, в особенности господствующие идеологии своей риторической практикой заражают словарь русского языка, превращая позитивные значения некоторых слов в устойчиво негативные. Чаще всего это делалось при посредстве оксюморонов наподобие "красной профессуры", "социалистического гуманизма", "партийной совести" или "советского правосудия".

Беларусь не змагла прайсці ў ЭКАСАС ААН
10:42, 03/11/2006

У ААН у чацвер адбыліся выбары ў Эканамічны і Сацыяльны Савет (ЭКАСАС) – не атрымалася запоўніць вакансіі толькі ад Усходняй Еўропы. Неабходныя дзве трэці галасоў у першым туры галасавання ў групе ўсходнееўрапейскіх краін атрымала толькі Румынія. Другі тур галасавання паміж Беларуссю і Балгарыяй не быў паспяховым – ні адна з краін не атрымала неабходнай падтрымкі.

Праваабаронцы заклікаюць адмяніць «палітычныя» артыкулы Крымінальнага кодэкса
10:41, 03/11/2006

Міжнародны Хельсінскі камітэт (МХК) заклікае беларускія ўлады адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Аб гэтым паведамляецца ў заяве прэс-службы МХК.

Прэзідэнт Літвы святкуе 80-годдзе
10:41, 03/11/2006

Прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус (Valdas Adamkus) у пятніцу святкуе сваё 80-годдзе. Як паведамілі "Інтэрфаксу" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, у дзень нараджэння В.Адамкус прыме старшыню сейма Віктараса Мунцянаса (Viktoras Muntianas) і кіраўнікоў парламенцкіх фракцый, сяброў урада, іншых службовых асоб.

Партыя апазіцыйных камуністаў можа быць зачыненая
10:40, 03/11/2006

Сёння Вярхоўны суд разгледзіць іск Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Нагадаем, што свой іск Мінюст накіраваў пасля таго, як партыі было вынесенае пісьмовае пяпярэджанне аб падаванні персанальнага спісу сяброў партыі. Лідэр партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць, што Вярхоўны суд павінен прыпыніць разгледжанне іску, бо партыя выканала ўсе патрабаванні Мінюста.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
У Беларусі магчымы «інфляцыйны абвал»
11:28, 03/11/2006


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

МВД: Все «воры в законе» уехали из Беларуси
16:27, 03/11/2006

В Беларуси нет "воров в законе". Об этом сегодня, отвечая на вопросы журналистов, сообщил заместитель начальника главного управления по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД республики Владимир Тихиня.

Создатель интернета: Сеть может стать опасной
14:10, 03/11/2006

Интернет в серьезной опасности, утверждает его создатель англичанин Тим Бернерс-Ли. По мнению Ли, "web грозит коллапс". Его детище выходит из-под контроля сил Добра и может вскоре оказаться в руках у сил Зла, считает итальянская газета La Stampa (полный текст на сайте Inopressa.ru).

В Минске на Хэллуин подожгли церковь
12:47, 03/11/2006

На проспекте Газеты «Правды» корреспонденты «КП в Беларуси» оказались после того как на официальном сайте Мингорисполкома появилась информация о том, что в строящемся здании прихода православного храма «Преображение Господня» произошел пожар. Церковь загорелась аккурат в канун Хэллуина, 31 октября, в 9 часов вечера. Случайность?

В Беларуси будет усилен контроль за поддельными дипломами
11:58, 03/11/2006

«Палата представителей» приняла сегодня в первом чтении поправки в некоторые законодательные акты по вопросам установления подлинности документов об образовании. Как отметил министр образования Беларуси Александр Радьков, данный документ разработан во исполнение поручения главы государства по усилению контроля за использованием документов об образовании и принятию комплексных мер по своевременному выявлению фактов изготовления и распространения поддельных дипломов и аттестатов.

У директора «J:Морса» забрали землю под агрогородок
11:29, 03/11/2006

Пока Руслан Гайдай добивался правды, на его участке успели построить дом и предложили выкупить его за 160 миллионов рублей.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: