Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадар Расеі: «Плаціць Беларусі толькі за абяцанні? Выбачайце» 13:45, 03/11/2006
Рэальны кошт на расейскі газ для Беларусі ў 2007 годзе складзе $140 за 1 тыс. куб. м, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску. "Расея прыняла рашэнне аб узаемавыгадным супрацоўнцтве паміж краінамі, уключаючы краіны СНД, і пазначыла кошт на газ для сваіх партнёраў. Для Беларусі гэта $200, для Літвы – $217, для Заходняй Еўропы – трохі больш за конт транзіту", – сказаў амбасадар. Аднак ён не выключыў, што для Беларусі "гэта будзе не $200, а $140 з улікам мытных пошлін".
А.Сурыкаў таксама заявіў, што крыніцай паніжэння кошта газу для Беларусі можа стаць продаж расейскаму ААТ "Газпром" (РТС: GAZP) 50% акцый "Белтрансгаза". "Гэтыя 50% павінны стаць крыніцай паніжэння кошту газу для Беларусі хоць да нуля, калі хопіць грошай", – сказаў ён.
Амбасадар дадаў, што да 20 лістапада нідэрдандскі банк ABN Amro зробіць ацэнку актываў "Белтрансгаза". "Я прыхільнік максімальнай ацэнцы – пры загрузцы 33 млрд куб газу. Колькі будзе каштаваць "Белтрансгаз" – $3,5 млрд – "Газпром" заплаціць 50%", – сказаў А.Сурыкаў.
Акрамя стварэння СП на базе актываў "Белтрансгаза", па меркаванні А.Сурыкава магчымыя "любыя варыянты паніжэння кошту газу". Амбасадар падкрэсліў, што ён з`яўляецца прыхільнікам стварэння СП. "Варыянт захавання кошту ў $46 (кошт на расейскі газ для Беларусі ў 2006 году) не разглядаецца", – дадаў дыпламат.
"Калі мы станем "саюзнай дзяржавай", усе падобныя пытанні знімуцца, але толькі за абяцанні стаць "саюзнай дзяржавай" плаціць – выбачайце", – сказаў А.Сурыкаў, дадаўшы, што на сённяшні дзень Расея і Беларусь з`яўляюцца двума рознымі дзяржавамі. Амбасадар таксама дадаў, што ў Расеі ў цяперашні час "абмяркоўваецца тэма істотнага падвышэння кошту газу і ў Расеі".