Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія службоўцы не паверылі расейскаму амбасадару 15:55, 03/11/2006
Пастаўкі расейскай электраэнергіі ў Беларусь у 2007 годзе здзяйсняцца не будуць, паведаміў у пятніцу амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Менску. Аднак намеснік генеральнага дырэктара канцэрна "Белэнерга" Павел Якубовіч паведаміў у інтэрв`ю "Інтэрфаксу", што працягвае перамовы з РАТ "ЕЭС Расеі" аб магчымасці паставак у 2007 годзе 3,3 млрд квт.г расейскай электраэнергіі. Каментуючы заяву Сурыкава, Якубовіч падкрэсліў: "Такога рашэння няма. Праца з РАТ "ЕЭС" праводзіцца, катэгарычнай адмовы ў імпарце для нас не прынята".
Разам з тым Якубовіч прызнаў, што ў цяперашні час РАТ "ЕЭС Расеі" у сувязі з дэфіцытам магутнасцяў, якія генеруюць, праводзіць змены ў сваёй экспартна-імпартнай палітыцы. Тым не менш "ёсць паліўны баланс, абавязальніцтвы "саюзнай дзяржавы", і за 10 гадоў не было ніякіх праблем па пастаўках", – падкрэсліў ён.
У Мінэканомікі Беларусі паведамілі, што ніякай афіцыйнай інфармацыі ад расейскага боку аб намерах спыніць з 2007 года пастаўкі ў краіну няма.