Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сканфіскаваны наклад новай газэты «Наш Магілёў» 18:30, 03/11/2006
Аднаго з выдаўцоў незалежнага выданьня «Наш Магілёў» Андруся Дзьвігуна з пакункам газэты затрымалі сёння ў цэнтры Магілёва. Два чалавекі ў цывільным прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі й заявілі, што спадар Дзьвігун падобны да рабаўніка, які знаходзіцца ў вышуку, паведаміла “Радыё Свабода”. Яго забралі ў пастарунак, каб высьветліць асобу.
У пастарунку капітан Юры Кірыловіч склаў пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі. Са словаў спадара Дзьвігуна, міліцыянты паводзілі сябе надзвычай груба: яму не далі паведаміць праваабаронцам пра сваё затрыманьне й запатрабавалі адключыць тэлефон.
Пасьля дзьвюх гадзінаў няволі Андруся Дзьвігуна вызвалілі. Цяпер ён разам з праваабаронцамі шукае магчымасьці вярнуць сканфіскаванае выданьне.