Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Марэк Буцька: Беларускі рэжым можа забіваць 12:33, 03/11/2006
Былы першы сакратар Амбасады Польшчы ў Менску Марэк Буцька лічыць, што Польшча павінна жорстка зрэагаваць на правакацыю супраць старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Марэк Буцька перакананы, што ад рэакцыі польскага боку залежыць, ці беларускае КДБ будзе працягваць рэпрэсіі беларускай апазыцыі.
“Нагадаю, што ў практыцы беларускага КДБ ёсьць такія мэтады, як арышты, зьбіцьцё. Беларускі рэжым псыхалягічна падрыхтаваны да найгоршага - да забойства. Многія беларускія дзеячы, нявыгадныя Лукашэнку, проста зьнікнулі ў невядомых акалічнасьцях, альбо былі забітыя. Апошнім часам гэта журналіст "Народнай волі" спадар Гроднікаў, журналістка газэты "Салідарнасьць" Вераніка Чаркасава. Такім чынам гэты рэжым гатовы дазволіць сабе на ўсё, пры ўмове, што няма рашучай рэакцыі міжнароднай супольнасьці», -- заявіў Буцька “Польскаму радыё”.
Марэк Буцька лічыць, што Польшча павінна забараніць уезд на тэрыторыю Польшчы асобам, заангажаваным у сьледзтва Анжалікі Борыс.