Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кандыдатам у дэпутаты вылучаць на агітацыю максімум па 115 даляраў
15:25, 03/11/2006

Кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў будуць вылучацца сродкі на правядзенне агітацыі ў залежнасці ад узроўня Савета. Аб гэтым сёння ў інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. У Наваполацку яна прымала ўдзел у працы нарады са страшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы.

Самую вялікую суму атрымаюць кандыдаты ў дэпутаты аблсаветаў – 8 базавых велічынь (248 тысяч беларускіх рублёў або 115 даляраў ЗША). Удвая менш будзе вылучана кандыдатам, якія балатуюцца ў гарадскія і раённыя Саветы. Прэтэндэнты на мандаты сельскіх і пасялковых дэпутатаў атрымаюць 1 базавую велічыню (31 тысяча беларускіх рублёў або 15 даляраў ЗША). У выпадку змены стаўкі базавай велічыні сума, якая будзе вылучацца кандыдатам, будзе змененая, удакладніла Лідзія Ярмошына.

За мэтавым выкарыстаннем сродкаў, вылучаных на агітацыйную кампанію, акрамя Цэнтральнай камісіі па выбарах кантроль будуць весці фінансавыя органы. Не выкарыстаныя кандыдатамі сродкі застануцца ў распараджэнні выбарчых камісій і могуць быць накіраваныя на прэмаванне іх сяброў.

Па меркаванні Лідзіі Ярмошынай, фінансаваных сродкаў на правядзенне цяперашняй выбарчай кампаніі вылучана досыць – у межах неабходных расходных артыкулаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: