Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве затрымалі Рыгора Кастусёва 15:01, 03/11/2006
Супрацоўнікамі Ленінскага РУУС затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Рыгор Кастусёў затрыманы каля чыгуначнага вакзалу, калі сядаў на цягнік да Кіева.
Паводле супрацоўнікаў міліцыі, Кастусёў арыштаваны за “дробнае хуліганства”. Суд мусіць адбыцца сёньня.
Апазіцыянераў традыцыйна вінавацяць у парушэнні арт. 156 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Законных падстаў для затрымання людзей няма, таму міліцыя заўсёды выкарыстае гэты артыкул для абгрунтавання затрымання і далейшага пераследу. Сведкамі абвінавачвання на судзе, як правіла, выступаюць супрацоўнікі АМАПа.