Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея ня будзе заступацца за беларускіх палітвязьняў 14:18, 03/11/2006
Расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў сёньня адказаў на пытаньне “Радыё Свабода”, чаму ягоная краіна адрозна ад іншых дзяржаваў-сябраў Вялікай васьмёркі не выказваецца ў абарону беларускіх палітвязьняў.
“Мы не зьбіраемся ўмешвацца ва ўнутраныя справы сувэрэннай Беларусі. Беларусь ня будзе сувэрэннай, калі пад ціскам меркаваньня Расеі кагосьці вызваляць ці не арыштуюць. У вас ёсьць сваё заканадаўства, ніхто не прэтэндуе на ўмяшальніцтва ў яго. Працуйце, калі ласка. Самі выпраўляйце, каб меней саджалі, калі камусьці не падабаецца”, -- сказаў пасол.