Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь не змагла прайсці ў ЭКАСАС ААН 10:42, 03/11/2006
У ААН у чацвер адбыліся выбары ў Эканамічны і Сацыяльны Савет (ЭКАСАС) – не атрымалася запоўніць вакансіі толькі ад Усходняй Еўропы. Неабходныя дзве трэці галасоў у першым туры галасавання ў групе ўсходнееўрапейскіх краін атрымала толькі Румынія. Другі тур галасавання паміж Беларуссю і Балгарыяй не быў паспяховым – ні адна з краін не атрымала неабходнай падтрымкі.
За Беларусь прагаласавалі 90 дзяржаў, за Балгарыю – 89. Для таго каб быць абранымі ім патрабавалася заручыцца падтрымкай як мінімум 120 краін.
Цяперашнія выбары ў ЭКАСАС праходзяць на трохгадовы перыяд, які пачынаецца з 1 студзеня 2007 года.
ЭКАСАС з`яўляецца галоўным органам ААН па вырашэнні міжнародных праблем у эканамічнай і сацыяльнай абласцях, а таксама аб ахове здароўя, культуры і адукацыі. Cавет складаецца з 54 сяброў, якія абіраюцца Генеральнай Асамблеяй ААН на тры гады.