Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 45
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менск не пусцілі дэпутатаў Бундэстагу і рабочую групу Эўрапарлямэнту
17:18, 04/11/2006

Менскія ўлады ня выдалі ўязных візаў тром дэпутатам Эўрапейскага Парлямэнту (ЭП) і двум дэпутатам Бундэстагу, запрошаным на Менскі форум, што мае адбывацца 9-11 лістапада. Аб гэтым паведаміў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Форум ужо ў дзявяты раз ладзіць амбасада Германіі разам зь нямецкімі няўрадавымі арганізацыямі. Ён мае служыць "дыялёгу прадстаўнікоў ураду Беларусі, беларускіх партыяў і грамадзкасьці".

Сёлетні Форум прысьвечаны тэме "Беларусь - суседзтва й транзыт у Эўропе - замежная палітыка, эканоміка й грамадзтва". На яго запрошаныя нямецкія й беларускія службоўцы, навукоўцы, дэпутаты Бундэстагу, эўрапейскія службоўцы, а таксама дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту з розных краінаў, якія ўваходзяць у спэцыяльную трохасабовую Рабочую групу Дэлегацыі ЭП для дачыненьняў зь Беларусьсю. Групу накіравала Канфэрэнцыя старшыняў ЭП, на чале яе меў быць намесьнік старшыні Дэлегацыі мальтыйскі эўрадэпутат Джозэф Мускат.

"Супрацоўнік Генэральнага дырэктарату замежнай палітыкі Эўрапейскага Парлямэнту сп. Арнольдас Пранцкявічус, адказны за прыезд Рабочай групы, папрасіў мяне пра спэцыяльную сустрэчы групы зь лідэрамі аб`яднаных дэмакратычных сілаў. Мы дамовіліся на суботу.

Аднак 3 лістапада сп. А.Пранцкявічус напісаў мне, што афіцыйны Менск адмовіўся даць візы тром дэпутатам Эўрапейскага Парлямэнту, якія складалі Рабочую групу Дэлегацыі ЭП для дачыненьняў зь Беларусьсю, і яму самому. Паводле А.Пранцкявічуса, фармальнай прычынай адмовы ёсьць тое, што ўлады разглядаюць Менскі Форум як строга двухбаковае беларуска-германскае мерапрыемства без удзелу ў ім эўрапейскага кампанэнту і, такім чынам, Эўрапейскага Парлямэнту.

А.Пранцкявічус паведаміў, што і два дэпутаты Германскага Бундэстагу, запрошаныя да ўдзелу ў Менскім форуме, таксама не атрымалі візаў. Такім чынам, аргумэнтацыя ўладаў наконт строга двухбаковага характару форуму, пра які яны нібыта дбаюць, беспадстаўная, лічыць ён. Сп. Пранцкявічус выказаў асаблівае шкадаваньне, што не адбудзецца заплянаванае сустрэчы Рабочае групы зь лідэрамі беларускіх дэмакратычных сілаў",
-- паведаміў Вінцук Вячорка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: