Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 45
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ліст Казуліна з калёніі ішоў восем дзён
11:15, 04/11/2006

3 лістапада, на 15-ты дзень палітычнай галадоўкі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, сваякі атрымалі ад яго першы ліст. Ён быў адпраўлены дамоў яшчэ 26 кастрычніка, паведаміла “Радыё Свабода” дачка палітыка Юлія.

“Ён напісаў, што ў яго ўсё добра. Вось я працытую: “У галадоўку ўвайшоў нармальна. Тым больш разам са мной, як пішуць у газэтах, дасьведчаны галадоўнік — Скрабец”. Пакуль у Сяргея Скрабца мінус пяць кіляграмаў вагі, а ў таты мінус шэсьць. Яшчэ напісаў, што спачатку ў яго было рэзкае падзеньне вагі, але цяпер усё стабілізавалася. Просіць прывезьці больш вады, бо піша, на той вадзе, якая ў калёніі, жыць немагчыма.

Яны са Скрабцом адзін аднаго падтрымліваюць, пра яго ён піша: “Гэта мой духоўны брат”. На ціск з боку адміністрацыі ня скардзіцца, кажа, знайшлі разуменьне. Але гэта было ўжо тыдзень таму, бо ліст датаваны 26 кастрычніка, да нас ён ішоў ажно восем дзён”,
-- паведаміла дачка Казуліна.

Ліст зь віцебскай калёніі атрымала і сям’я Сяргея Скрабца. Жонка былога дэпутата Аляксандра кажа, што муж ня скардзіцца на стан здароўя й піша, што яму паведамілі пра вызваленьне паводле амністыі ў сярэдзіне лістапада. Калі дакладна ён выйдзе на волю, Сяргей Скрабец не паведамляе.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін і былы дэпутат Сяргей Скрабец галадаюць з 20 кастрычніка. Палітыкі пратэстуюць супраць знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі й патрабуюць разгледзець беларускае пытаньне ў ААН. Днямі Аляксандру Казуліну забаранілі сустракацца з адвакатам Ігарам Рынкевічам — заявілі, што “такія сустрэчы могуць дрэнна паўплываць на здароўе асуджанага”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: