Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 45
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка пагражае Расеі
10:53, 04/11/2006

Беларусь, у выпадку рэалізацыі агучаных у пятніцу расейскіх ініцыятываў, будзе змушаная прыняць адэкватныя адказныя меры, сярод якіх магчыма рэзкае падвышэнне кошту транзіту нафты, газу, аўтатранспарту і арэнды для расейскіх вайсковых баз у Вілейцы і Баранавічах. Такое меркаванне выказала "Інтэрфаксу" крыніца ў беларускіх урадавых кругах, каментуючы заявы амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава аб магчымым узмацненні жорсткасці рэжыму паставак у рэспубліку энергарэсурсаў.

Акрамя таго, крыніца лічыць "тэарэтычна магчымым перагледзець пагадненне аб прызнанні расейскай уласнасці на магістральныя нафтапрадуктаправоды, паколькі Расея не выконвае міжнароднае пагадненне ад 2002 года аб роўных коштах".

Тым не менш, па яе словах, у дадзенай сітуацыі Беларусь будзе прыкладаць максімальныя намаганні для дасягнення ўзаемапрымальнага кампрамісу ў пытанні паставак энергарэсурсаў, дамагаючыся паэтапнага падвышэння іх кошту. Яна нагадала аб гатовасці беларускага боку стварыць сёлета газатранспартнае СП і аб пачатку перамоў аб міжбюджэтным размеркаванні беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты.

Увогуле, адзначыла яна, заявы аб узмацненні жорсткасці рэжыму энергазабеспячэння "вельмі падобныя на адчынены энергетычны шанатаж з мэтай анэксіі Беларусі". "У Расеі лічаць, што прапанаваны Беларусі рэжым энергазабеспячэння істотна запаволіць тэмпы эканамічнага росту ў рэспубліцы і створыць "прынаду" для яе ўваходжання ў склад федэрацыі", – сказала крыніца. Разам з гэтым яна прывяла словы А.Сурыкава: "Калі мы станем "саюзнай дзяржавай", усе падобныя пытанні (значнае падвышэнне коштаў на энерганосьбіты) знімуцца, але толькі за абяцанні стаць "саюзнай дзяржавай" плаціць – выбачыце".

Як паведамлялася раней, Сурыкаў заявіў у пятніцу ў Менску, што кошт расейскага газу для Беларусі з 2007 года складзе не менш за $140 за 1 тыс. куб. м (супраць $46,7 у 2006 годзе). Ён таксама паведаміў аб намеры Расеі абмежаваць пастаўкі нафты ў Беларусь запатрабаваннямі ўнутранага беларускага рынку (каля 8 млн тон) у выпадку нязгоды Беларусі пералічваць у расейскі бюджэт 85% збораў экспартных пошлін на нафтапрадукты пасля іх уніфікацыі або ўвесь аб`ём экспартных пошлін на светлыя нафтапрадукты. Акрамя таго, Расея. па словах А.Сурыкава, у 2007 годзе не будзе экспартаваць у Беларусь і электраэнергію, аб`ём імпарту якой, па адзнацы беларускага боку, павінен скласці 3,3 млрд квт.г.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: