Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 45
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія СМІ: Калі Менск не падзеліцца прыбыткамі, яго пазбавяць нафты
11:25, 04/11/2006

Ресея хацела б атрымаць большую частку экспартных пошлін ад нафтапрадуктаў, якія Беларусь вырабляе з расейскай нафты і экспартуе ў Еўропу, паведаміў у пятніцу 3 лістапада амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Менску. Датуль, пакуль пытанне размеркавання пошлін не будзе вырашанае, Расея не будзе абмяркоўваць пастаўкі паліва ў Беларусь, піша вядучы расейскі інтэрнэт-рэсурс NEWSru.com. Таксама Сурыкаў адзначыў, што Расея не зніжала паставак нафты, аднак можа гэта зрабіць. Не будзе ў 2007 году і экспарту электрычнасці з Расеі.

Прадмет абмеркавання – прыбыткі ад экспарту ў Еўропу нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца на беларускіх НПЗ з расейскай нафты. Па дадзеных сурыкава, у Беларусі ў студзені-верасні 2006 года было выраблена 13,8 млн тон светлых нафтапрадуктаў. Пакуль Масква і Менск не дасягнулі кампрамісу адносна падзелу прыбыткаў ад іх экспарту. Як паведаміў амбасадар Сурыкаў, Расея прапаноўвае два варыянта рашэння. Паводле першага магчыма захаванне экспарту ў Еўропу. "Мінпромэнерга прапаноўвае ўсталяваць адзіныя пошліны, падзяліць іх у суадносінах 85% – Расеі, 15% – Беларусі", – распавёў Сурыкаў.

Аднак існуе і іншая прапанова. "Ёсць другі варыянт: усе светлыя нафтапрадукты, за выключэннем унутранага спажывання, перадаюцца расейскаму боку", – растлумачыў амбасадар.

Выбіраць прымальны для сябе варыянт беларускі бок павінны хутка. Як паведаміў амбасадар, "Мінпромэнерга прапанаваў адкласці разгляд (экспартнага энергетычнага – рэд.) балансу да рашэння пытання падзелу экспартных мыт на нафтапрадукты". Пры гэтым Сурыкаў даў зразумець, што пад пагрозай могуць апынуцца пастаўкі нафты з Расеі. Адказваючы на пытанне аб магчымым паніжэнні паставак нафты ў Беларусі, амбасадар паведаміў, што Расея захавае пастаўкі для патрэб беларускага ўнутранага рынку, перадае "Інтэрфакс".

Таксама амбасадар намякнуў на тое, што беларускі бок не захоча страціць стабільную крыніцу прыбытку ад перапрацоўкі расейскай нафты. "Літаральна ўчора я наведаў Мазырскі НПЗ Прадпрыемства працуе з 25%-ный рэнтабельнасцю, дае 500 млн даляраў прыбыткау да мытных пошлін", – распавёў амбасадар.

Расея не зніжала паставак нафты

Пры гэтым Сурыкаў растлумачыў, што Расея не зніжала паставак нафты ў Беларусь. Па словах расейскага прадстаўніка, у студзені-верасні 2006 года расейскія пастаўшчыкі паставілі па просьбе Беларусі больш нафты, чым планавалася, таму ў чацвёртым квартале пастаўкі будуць паніжаныя, аднак у гадавым вылічэнні ўсе дамоўленасці будуць выкананыя.

Гаворачы аб стане нафтапровадаў, а менавіта гэтым тлумачылася раней паніжэнне паставак, Сурыкаў прызнаў, што яны досыць старыя, зазначыўшы, што "ёсць пытанні і да тых, хто іх эксплуатуе".

Здабываць нафту ў Расеі Беларусь не можа

Амбасадар растлумачыў пазіцыю Расеі і па пытанні магчымага ўдзелу беларускіх кампаній у нафтаздабычы ў Расеі. "Пакуль не атрымоўваецца. Расейскі бок не гатовы цалкам бясплатна дапушчаць да нафтавых радовішчаў ні беларускія кампаніі, ні расейскія. Усе кампаніі становяцца на тэндэр", – заявіў амбасадар.

Больш таго, па словах Сурыкава, беларускія нафтакампаніі пакуль не гатовыя інвеставаць значныя сумы ў нафтаздабычу. "Адна свідравіна патрабуе 2,5 млн даляраў укладанняў пры здабычы з яе 3,5 тыс. тон нафты", – сказаў амбасадар. У той жа час ён дадаў, што ў стадыі абмеркавання знаходзіцца пытанне аб сумесным удзеле беларускіх і расейскіх нафтавікоў у распрацоўцы нафтавых радовішчаў у РФ.

У 2007 году Беларусь не атрымае расейскай электрычнасці

"Беларусь меркавала купіць у Расеі 3,3 млрд кВт/гадзіну электраэнергіі. Мабыць, закупіць электраэнергію ў Расеі ў наступным годзе не атрымаецца", – заявіў Сурыкаў. Ён растлумачыў гэта пагрозай дэфіцыту электраэнергіі ў еўрапейскай частцы Расеі. "Катастрафічна ўзрасло бытавое спажыванне электраэнергіі", – растлумачыў амбасадар.

З выказваннямі расейскага амбасадара не згадзіўся намеснік генеральнага дырэктара "Белэнерга" Павел Якубовіч. "Такога рашэння няма. Праца з РАТ "ЕЭС" праводзіцца, катэгарычнай адмовы ў імпарце для нас не прынята", – заявіў Якубовіч. Разам з тым беларускі энергетык прызнаў, што ў цяперашні час РАТ "ЕЭС Расеі" у сувязі з дэфіцытам магутнасцяў, якія генеруюць, праводзіць змены ў сваёй экспартна-імпартнай палітыцы.

Увогуле з патрабаваннямі Беларусі ў імпарце электраэнергіі складаюць 5 млрд квт/гадзіну ў год. У 2006 годзе Беларусь закупіць у Расеі 2,5 млрд квт/гадзіну электраэнергіі, такі ж аб`ём плануецца імпартаваць з Украіны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: