Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



9 лістапада ў Менску адбудзецца акцыя памяці ахвяр фашызму
16:47, 08/11/2006

9 лістапада, у Міжнародны дзень барацьбы з фашызмам і антысемітызмам, па ўсім свеце праходзяць акцыі памяці ахвяр фашызму і нацыянальнай сегрэгацыі. У Менску 9 лістапада таксама адбудзецца акцыя салідарнасці і памяці ахвяр фашызму. Ініцыятары мерапрыемства заклікаюць сабрацца ў 19-00 на Юбілейнай плошчы Менска і пасля гэтага сумесна рушыцца да памятнага мемарыяла "Яма", каб ускласці кветкі і запаліць прынесеныя з сабою свечкі.

Ініцыятары акцыі заклікаюць беларусаў "выявіць сваю грамадзянскую салідарнасць і паказаць, што ім блізкія каштоўнасці нармалёвай цывілізаванай чалавечай супольнасці, якая асуджае фашызм і рэпрэсіі", – паведамляе АФН.

У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 па ўсёй Нямеччыне прайшлі габрэйскія пагромы, якія атрымалі пасля назву "Крыштальнай ночы" (з-за мноства аскепкаў шкла, што ўсейвалі вуліцы). У гэтую ноч загінула 92 габрэя, па ўсёй Нямеччыне былі падпаленыя сінагогі, звыш сямі тысяч крам былі разбураныя і разрабаваныя. Каля 30 тысяч габрэяў былі арыштаваныя і высланыя ў канцэнтрацыйныя лагеры, а на габрэяў у цэлым быў накладзены штраф у мільярд марак.

Пасля "Крыштальнай ночы" большасць габрэйскіх арганізацый і ўстаноў былі зачыненыя, а назіранне за габрэямі было перададзена ў рукі гестапа. З гэтага дня пачалася жудасная гісторыя Халакоста.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: