Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Іран працягне засваенне ядзерных тэхналогій
14:23, 08/11/2006

Іран працягне засваенне ядзерных тэхналогій, заявіў у сераду духоўны лідэр і кіраўнік Ісламскай Рэспублікі аятала Алі Хаменеі. "Іранская нацыя са ўсёй моцай і мудрасцю свайго маладога пакалення, здольнасці якога растуць з дня ў дзень, працягвае рухацца па сваім годным шляху", – цытуе словы Хаменеі афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва ІРНА.

Па словах аяталы Хаменеі, большасць краін "перакананыя, што ядзерная энергія павінна перастаць быць манаполіяй некалькіх прэтэнцыёзных дзяржаваў".

"Гэтыя краіны ўсёй душой падтрымліваюць іранскі народ, які адважна адстойвае сваю пазіцыю", – заявіў Алі Хаменеі.

Нагадаем, што духоўны лідэр і кіраўнік Ісламскай Рэспублікі Іран на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, які знаходзіўся гэтымі днямі з візітам у Тэгеране, заклікаў сумеснымі намаганнямі супрацьстаяць ціску сусветных дзяржаў.

Хаменеі звярнуў увагу на палітыку ўмяшання ЗША ў справы дзяржаў розных рэгіёнаў і ў прыватнасці Блізкага Усходу з мэтай прыслабіць гэтыя дзяржавы.

"Вядома, зараз амерыканцы знаходзяцца ў бязвыхадным становішчы на Блізкім Усходзе, у тым ліку ў Іраку, Ліване і Палестыне", – адзначыў аятала Хаменеі.

"Ісламская Рэспубліка Іран не пасварыцца ні з адной краінай, але Іран цвёрда адстойвае свае інтарэсы і сваю будучыню", – дадаў ён.

Хаменеі таксама падкрэсліў, што ў Ірана і Беларусі маецца вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва ва ўсіх абласцях, і Тэгеран гатовы пашыраць узаемадзеянне з Менскам у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: