Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хайнц Цімерман: «Калі дыктатарскія рэжымы пачынаюць аб`ядноўваць намаганні, гэта выклікае асцярогу»
12:07, 08/11/2006

Адмыслоўца па Усходняй Еўропе Нямецкага інстытута міжнароднай палітыкі і бяспекі Хайнц Цімерман у інтэрв`ю "Нямецкай хвалі" распавёў пра тое, якія мэты пераследвае Аляксандр Лукашэнка, развіваючы супрацоўніцтва з Іранам.

– Аляксандр Лукашэнка мае намер пазбавіцца ад энергетычнай залежнасці ад Расеі. У сітуацыі, якая склалася, Расея неаднаразова абвяшчала аб сваім намеры падвысіць кошты на газ, у беларускага кіраўніка практычна не засталося іншага выхаду. З іншага боку ён жадае такім чынам супрацьстаяць і палітычнаму ціску, які аказваюць на яго Расея і Захад. У супрацоўніцтве з Іранам ён бачыць новыя магчымасці пашырыць і ўмацаваць свае пазіцыі. Лукашэнка мае намер стварыць новы сілавы полюс у процівагу іншым сусветным дзяржавам, такім як Кітай, Індыя, Еўропа, ЗША і Расея. Дадзеным полюсам можа стаць Рух недалучэння, лідэры якога не так даўно сустракаліся ў Гаване. Лукашэнка мае намер палітызаваць гэты рух і сфармаваць яго па ўласных уяўленнях.

– Як дадзенае супрацоўніцтва можа быць выгадна Ірану?

– Перавагай для Ірана было б атрымаць кропку сутыкнення з Еўропай. У апошні час у Ахмадзінежада вялізныя праблемы з Захадам. А Беларусь з`яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе, якая ўваходзіць у Рух недалучэння. Развіваючы супрацоўніцтва з Беларуссю, Іран у сваю чаргу мае намер пашырыць свой уплыў на Захад. Ці атрымаецца ў яго гэта зрабіць – гэта ўжо іншае пытанне.

– Што азначаюць дадзеныя планы для міжнароднай супольнасці? Ці ёсць падстава для турботы?

– Зразумела, пакуль гэта некаторыя фантазіі. Але, як вядома, Лукашэнка схільны моцна перабольшваць. Зразумела, калі дыктатарскія рэжымы пачынаюць аб`ядноўваць свае намаганні, каб супрацьстаяць астатняму свету, гэта выклікае асцярогу. Але як гэтаму можна перашкодзіць? Калі ж справа дайдзе да таго, што Лукашэнка сапраўды пачне рабіць атамную зброю, тады справа набудзе зусім іншы паварот. Але пакуль гэта нерэальна. Не сакрэт, што з савецкіх часоў Лукашэнка пераняў даволі сучасную базу для вытворчасці зброі. Думаю, у гэтым пытанні ён будзе трохі асцярожным. Але вельмі верагодна, калі на яго будзе і далей аказвацца ціск, і ён адчуе сябе загнаным у тупік, то зможа дамагчыся ўсталявання сваіх ўласных уяўленняў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: