Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прафсаюзная актывістка галадае 38-ы дзень
02:36, 08/11/2006

6 лістапада працаўніцу ААТ "Белшына" Алену Захожую выпісалі з Цэнтральнага гарадскога шпіталя Бабруйска. Як паведаміў БелаПАН сын А.Захожай Яўген, выпісу папярэднічаў кансіліўм лекараў. "Загадчык пульманалагічнага аддзялення Уладзімір Гацко сказаў, што ціск ёй збілі, кардыёграму палепшылі", – распавёў Яўген. Разам з гэтым ён падкрэсліў, што яго маці па-ранейшаму адмаўляецца прымаць ежу. Па словах Яўгена, лекары заявілі, што ўжо сёння Алена Захожая можа выйсці на працу. Ён таксама паведаміў, што, пакідаючы шпіталь, яго маці дрэнна сябе адчула і звалілася. У цяперашні час яна знаходзіцца дома.

Нагадаем, што актывістка першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) працаўнікоў "Белшыны" Алена Захожая галадае з 3 кастрычніка. Яна патрабуе зарэгістраваць першасную арганізацыю БНП. Для гэтага неабходна, каб адміністрацыя ААТ "Белшына" надала прафсаюзу юрыдычны адрас, аднак наймальнік адмаўляецца гэта рабіць. Акрамя таго, Захожая патрабуе выплаціць сябрам БНП прэміі і даплаты на аздараўленне, якія ўжо атрымалі астатнія працаўнікі прадпрыемства. 31 кастрычніка А.Захожая была дастаўленая ў шпіталь пасля таго, як страціла прытомнасць на працоўным месцы.

1-2 лістапада адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі БНП і кіраўніцтвам "Белшыны". Як паведаміў БелаПАН старшыня БНП Васіль Корабаў, у бакоў атрымалася дасягнуць дамоўленнасцяў па пытаннях выплаты прэмій і даплат на аздараўленне сяброў незалежнага прафсаюза. Ён таксама паведаміў, што пытанне аб спыненні галадоўкі будзе разгледжанае 9-10 лістапада.

А.Захожая, у сваю чаргу, назвала вынікі перамоваў, якія адбыліся, "нулявымі".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: