Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Упершыню ў найноўшай гісторыі Латвіі кіраўнік яе ўрада захаваў свой пост пасля выбараў у Сейм рэспублікі. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, дэпутаты мясцовага парламента зацвердзілі ў якасці прэм`ер-міністра Айгара Калвіціса.
Новы Кабінет міністраў Латвіі, у адрозненні ад папярэдняга, з`яўляецца ўрадам большасці: партыі "правага" толку, якія яго сфармавалі, маюць у парламенце 59 галасоў з 100. Ва ўрад увайшлі 19 чалавек, вопыту міністэрскай працы не маюць чацвёра з іх.