Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве праходзіць галадоўка салідарнасці з Аляксандрам Казуліным 14:21, 08/11/2006
У Варшаве праходзіць галадоўка салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, які галадае ў зняволенні з 20 кастрычніка. Былы паплечнік Аляксандра Казуліна па прэзідэнцкай кампаніі Ігар Крыштан, які ў цяперашні час пражывае ў Польшчы, абвясціў галадоўку каля будынка амбасады Беларусі з патрабаваннямі неадкладна вызваліць экс-кандыдата і ўсіх беларускіх палітвязняў. "Я таксама хачу звярнуць увагу грамадскасці на тое, што вырабляе ў Беларусі рэжым Лукашэнкі", – заявіў Ігар Крыштан.
Да галадоўцы далучылася актывістка Аб`яднанай грамадскай партыі Беларусі Наталля Завадская: "Я вырашыла пачаць галадоўку салідарнасці з Аляксандрам Казуліным, які, па маім меркаванні, быў пазапраўна зняволенны", – заявіла актывістка ў інтэрв`ю Расейскай службе радыё "Свабода".
Экс-кандыдат у прэзідэнты трымае бестэрміновую галадоўку з 20 кастрычніка. Ён пратэстуе супраць "існуючага ў краіне беззаконня", а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Рады бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. Разам з ім галадае былы дэпутата Сяргей Скрабец, які таксама адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3" і падтрымлівае пазіцыю А.Казуліна.