Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўразвяз абвясціў спіс краін-кандыдатаў на ўступ у ЕЗ
17:44, 08/11/2006

Еўрапейская камісія абвясціла ў сераду спіс краін-кандыдатаў на ўступ у Еўразвяз. Нараўне з Турэччынай сябар Еўрапейскай камісіі, адказны за пашырэнне, Олі Рэн назваў сярод іх таксама Харватыю, Македонію, Албанію, Боснію і Герцагавіну, Чарнагорыю і Сербію, уключаючы Косава. Тэрміны ўступа гэтых краін у ЕЗ не вызначаныя.

"Шлях да ўступа ў ЕЗ ляжыць праз рэфармаванне па сутнасці. Гэта не прагулка па парку", – дадаў адказны за пашырэнне ЕЗ.

Рэн адзначыў "вялікі прагрэс" у правядзенні рэформ Харватыяй, якая больш за год мае статус краіны-кандыдата. Тым не менш, сказаў ён, "неабходныя дадатковыя намаганні, асабліва ў рэфармаванні судовай сістэмы, барацьбе супраць карупцыі і эканамічных рэформах".

"Былая югаслаўская рэспубліка Македонія, якая ў снежні мінулага года атрымала статус кандыдата, за год прасунулася наперад, але тэмпы руху павольныя", – канстатаваў ён.

"Албанія ўлетку мінулага года падпісала пагадненне аб стабілізацыі і асацыяцыі (тыповы дакумент ЕЗ для балканскіх краін, якія жадаюць уступіць у яго – ІФ) Зараз ёй трэба выканаць гэтае пагадненне", – сказаў Рэн.

"Боснія і Герцагавіна некалькі прасунулася на шляху да еўрапейскіх стандартаў. З тэхнічнага пункту гледжання перамовы па пагадненні аб стабілізацыі і асацыяцыі з ёй могуць быць завершаныя хутка, але яго падпісанне стане магчымым толькі пры выкананні ключавых прыярытэтаў", – зазначыў ён, не ўдаючыся ў дэталі.

"Чарнагорыя ў выніку праведзенага ў траўні рэферэндуму стала незалежнай дзяржавай, і Еўракамісія пачала з ёй асобныя перамовы аб пагадненні аб стабілізацыі і асацыяцыі ў верасні, – нагадаў Рэн. – Але новай дзяржаве трэба яшчэ шмат чаго зрабіць для ўмацавання сваіх дзяржаўных інстытутаў, каб такое пагадненне магло быць выкананае".

"У Сербіі адбыліся натхняльныя змены, – заявіў сябар Еўракамісіі. – Аддзяленне Чарнагорыі адбылося мякка і без праблем у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі, эканамічная сітуацыя палепшылася, і Сербія прадэманстравала дзейснасць сваіх дзяржаўных інстытутаў. Таму яна мае ўсе магчымасці нагнаць іншых кандыдатаў – суседзяў па рэгіёне, як толькі выканае ўмовы Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі".

"Наш даклад паказвае таксама значную ступень падтрымкі ЕЗ у Косава. Еўракамісія выпрацоўвае сваю пазіцыю (у дачыненні края) пасля таго, як будзе скончаны працэс вызначэння статусу Косава. Яна зробіць усё, каб Косава заставалася стабільным і на правільным шляху рэформаў", – сказаў О.Рэн


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: