Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мэр Архангельска паважае Лукашэнку і Сталіна
02:45, 08/11/2006

У аўторак у цэнтральным офісе "Інтэрфакса" адбылася сенсацыйная прэс-канферэнцыя, падчас якой 36-гадовы мэр Архангельска Аляксандр Данскі абвясціў аб намеры высунуць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Расеі. Такога кандыдата расейцы, здаецца, не чакалі. Але Данскі неадкладна раскруціў прапагандысцкі махавік, піша "КоммерсантЪ". Ён растлумачыў муніцыпальнаму тэлебачанню: "Вырашыць праблемы Поўначных краін толькі на мясцовым узроўні немагчыма. Паўночныя тэрыторыі – гэта практычна ўся краіна, і перамагчы разруху і беднату магчыма толькі рашучымі мерамі на федэральным узроўні". Пасля таго падчас брыфінгу і шматлікіх інтэрв`ю мэр прызнаўся ў павазе да Аляксандра Лукашэнкі, які, "як быў старшынёй калгасу і узяў на сябе адказнасць за лёс мільёнаў грамадзянаў", і да Сталіна, які "быў больш вялікі дэмакрат, чым нямцовы і хакамады".

Малады мэр, які пакутвае ад фінансавага дэфіцыту і знаходзіцца ў зацяжным канфлікце з абласнымі ўладамі, зараз забіў трох зайцаў. Ён глыбока збянтэжыў непрыяцеляў у адміністрацыі вобласці, якія прыняліся вылічаць, хто – Крэмль або Барыс Беразоўскі – падтрымлівае і фінансуе Данскога. Ён гучна прадставіўся кіраўніцтву краіны, у бок якога адвесіў шэраг паклонаў, паказаўшы, напрыклад, што "маё вылучэнне – лішні прыклад таго, што сённяшняя Расея – сапраўды дэмакратычная краіна", і заклікаўшы падоўжыць вертыкаль улады да сельсаветаў. Нарэшце, ён проста разрэкламаваў уласную асобу – пасля Данскога ні адзін раптоўны прэтэндэнт падобнай увагі не дачакаецца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: