Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае свайго лідэра Аляксандра Казуліна прыпыніць галадоўку. У рэзалюцыі прынятай Выканаўчым бюро БСДП (Грамада) 7 лістапада, адзначаецца, што працяг галадоўкі немэтазгодны, бо яна нясе пагрозу не толькі здароўю, але і самому жыццю палітыка. Разам з тым наперадзе ў А.Казуліна шмат працы, поспех якой залежыць ад яго працаздольнасці, лічаць паплечнікі па партыі.
Аўтары рэзалюцыі нагадваюць, што ідэі, выказаныя экс-кандыдатам у прэзідэнты А.Казуліным у пасланні ад 20 кастрычніка, сталі падставай для падпісання Пагаднення аб палітычнай кампаніі аб`яднаных дэмакратычных сіл у рамках кампаніі "За свабоду". Суб`екты пагаднення звярнуліся ў Раду па правах чалавека ААН з хадайніцтвам даць прававую адзнаку ўнутранай сітуацыі ў Беларусі і ў далейшым вынесці беларускае пытанне на разгляд Рады бяспекі ААН.
Як раней паведамляў БелаПАН, прыпыніць галадоўку А.Казуліна таксама заклікала Партыя камуністаў Беларуская – адпаведнае рашэнне прыняў 7 лістапада пленум Цэнтральнага камітэта ПКБ.
Экс-кандыдат у прэзідэнты трымае бестэрміновую галадоўку з 20 кастрычніка. Ён пратэстуе супраць "існуючага ў краіне беззаконня", а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Рыды бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. Разам з ім галадае былы дэпутат Сяргей Скрабец, які таксама адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3" і падтрымлівае пазіцыю А.Казуліна.