Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хіба не 1937-ы?
02:24, 08/11/2006

Суддзя Светлагорскага раённага суду Наталля Белайчук 4 лістапада абвясціла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога суддзі Сяргея Ярашэвіча. Апошні прызнаны вінаватым у абразе суддзяў з Рагачова Уладзіміра Саламейчука і Мікалая Рубісава і прысуджаны да двух гадоў выпраўленчых прац з вылічваннем у прыбытак дзяржавы 20% заробку. Падставай для крымінальнага пераследу Ярашэвіча стаў ягоны запіс у кнізе заўваг і прапаноў Рагачоўскага суду. Ён меў неасцярожнасць параўнаць рагачоўскіх суддзяў з суддзямі 1937 года, якія наладжваюць судзілішча па прынцыпе: быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца.

Рагачоўскія суддзі ўвесну гэтага года па чарзе разглядалі даволі блытаную крымінальную справу ў дачыненні Сяргея Ярашэвіча, абвінавачанага ў хуліганстве з нанясеннем лёгкіх цялесных пашкоджанняў былому супрацоўніку жлобінскай міліцыі.

У Рагачоўскім суддзе Ярашэвіча аштрафавалі на 3 мільёны 100 тысяч рублёў. Разгляд і прысуд ён палічыў неаб`ектыўным, таму ў знак пратэсту і зрабіў запіс у кнізе заўваг і прапаноў. У выніку – чарговая крымінальная справа і чарговы прысуд. Адзначым, наколькі вядома, першы такі ў краіне. "У нас апраўдальных прысудаў не бывае. З сістэмай немагчыма змагацца. Сваім запісам у кнізе заўваг я паказаў факт таго, што ў нашай рэспубліцы могуць асудзіць невінаватага чалавека – не простага чалавека, хто далёкі ад юрыспрудэнцыі. Нават юрыста могуць прызнаць вінаватым, і ён бяспраўны, не зможа даказаць сваю невінаватасць. І я як бы стаў ворагам усёй сістэмы", – сказаў у інтэрв`ю БелаПАН былы суддзя Сяргей Ярашэвіч.

Суддзя Наталля Белайчук лічыць, што Сяргей Ярашэвіч пісьмова абразіў рагачоўскіх суддзяў пры ажыццяўленні імі правасуддзя. Запіс у кнізе, па яе словах, можа прачытаць любы. Адсюль і пакаранне.

Сяргей Ярашэвіч мае намер абскардзіць прысуд у вышэйшую судовую інстанцыю. Па яго меркаванні, кніга заўваг і прапаноў існуе для таго, каб любы чалавек мог выказаць сваё меркаванне з нагоды таго, як з ім абыходзіліся тыя альбо іншыя дзяржаўныя службоўцы, у тым ліку і суддзі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Как с помощью тем о сексе завоевать доверие девушки?
Заказать ювелирные изделия бриллианты на intgold.ru
мебель для бассейна
оригинальный аромат диспенсер хромовый, http://aroma2b.ru