Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чаргінец дыскрыдытуе Беларусь і парушае крымінальны кодэкс? 13:17, 08/11/2006, Вячаслаў Бортнік, праваабаронца
Выступаючы 31 кастрычніка на VI Міжнароднай канферэнцыі новых і адноўленых дэмакратый і форуме "Дыялог, талерантнасць і свабода слова – асноўныя моманты дэмакратыі", які праводзіцца ў яе рамках, у г. Доха (Катар), Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы ніжняй палаты беларускага "парламента" Мікалай Чаргіней заявіў:
"У мэтах паляпшэння эфектыўнасці дыялогу паміж "парламентам" і грамадзянскай супольнасцю пры Пастаянных камісіях былі арганізаваныя кансультацыйныя саветы з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Саветы даюць рэкамендацыі "парламенту" па самых жыццёва важных пытаннях. Напрыклад, падчас Другой сусветнай вайны кожны трэці ў Беларусі быў знішчаны і шмат што з культурнай спадчыны было выкрадзенае нацыстамі. Гэтая тэма стала адной з ключавых у дзейнасці кансультацыйнага савету пры Пастаяннай камісіі "савета рэспубліцы" "нацыянальнага сходу" па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, які я ўзначальваю.
Сябры "савета рэспублікі" "нацыянальнага сходу" часта сустракаюцца з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Такі дыялог дае нам магчымасць вывучыць праблемы і выпрабаванні, з якімі яны сутыкаюцца.
Адмысловая ўвага надаецца супрацоўніцтву са СМІ, свабоднаму іх функцыянаванню ў нашай краіне. Сярод друкаваных выданняў, якія выходзяць у Рэспубліцы Беларусь, каля 70% – недзяржаўныя. Што датычыцца да тэлебачання і радыёпраграм, сітуацыя прыкладна такая ж".
Узнікае пытанне: калі інфармацыю, якая прадстаўленая сябрам "савета рэспублікі", прызнаць неадпаведнай рэчаіснасці, ці можна яго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за "падаванне замежнай дзяржаве, замежнай або міжнароднай арганізацыі загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, вайсковым або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзянаў Рэспублікі Беларусь або яе органаў улады"?