Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Витебский курьер» забаранілі распаўсюджваць па падпісцы
17:52, 08/11/2006

Дзяржаўнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” адмовілася ўключыць у падпісны каталог на першае паўгоддзе 2007 года недзяржаўную грамадска-палітычную газету “Витебский курьер М”.

“Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталогу з мэтай наступнага іх распаўсюджання праз падпіску з’яўляецца правам РУП “Белпошта”, якое рэалізуецца ім ў адпаведнасці з заканадаўствам,” – паведаміла ў пісьмовым адказе рэдакцыі “Витебского курьера” начальнік выдавецкага цэнтра “Марка” Ірына Астроўская, якая курыруе пытанні фармавання і друку падпісных каталогаў. У заключэнні ліста падкрэсліваецца, што на падставе выкладзенага, газета “Витебский курьер” не ўключана ў падпісны каталог на наступны год.

“Витебский курьер М” у сувязі з гэтым звярнуўся да сваіх чытачоў з прапановай патрабаваць ад “Белпошты” выканання іх законных інтарэсаў як спажыўцоў паслуг сувязі, - расказаў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар газеты Уладзімір Базан. Рэдакцыя “ВК” раіць чытачам, якія страцілі магчымасць атрымліваць газету праз паштовую дастаўку, дасылаць лісты з патрабаваннем не парушаць правы спажыўцоў на адрас кіраўніцтва “Белпошты”.

Нагадаем, напачатку 2006 года Віцебскі філіял РУП “Белпошта” скасаваў дамову з рэдакцыяй газеты “Витебский курьер М” на распаўсюджанне і экспедзіраванне выдання. Хаця перад гэтым, напрыканцы 2005 года, газета была ўключана ў каталог і прымала ўдзел у падпісной кампаніі па Віцебскай вобласці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: