Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сустрэча адбылася ў камітэце абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”. Вячаслаў Дашкевіч распавёў аб падрабязнасцях сваёй сённяшняй сустрэчы з сынам у следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Знакаміты беларускі паэт Генадзь Бураўкін трапіў у больніцу. Першымі трывогу забiлi паплечнiкі Бураўкiна, калi той не прыйшоў на запланаваную сустрэчу. Мабiльны тэлефон паэта доўга не адказваў. Калi ж Генадзь Мiкалаевiч зняў слухаўку, то з усяго, што ён сказаў, сябры змаглi зразумець толькi тое, што паэт у рэанiмацыi.
21 дзень галадае ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3” былы кандыдат на прэзідэнта Беларусі Аляксандр Казулін. У сувязі з тым, што паўстае пагроза жыццю палітыка, Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з заявай, у якой заклікалі Казуліна спыніць галадоўку. “Аляксандар Уладзіслававіч, Вы – за кратамі, аднак Вы з намі, як дзеючы палітык, які рэальна ўплывае на сітуацыю ў краіне. У нашым агульным коле паплечнікаў мы чуем кожнае Ваша слова, улічваем Вашы меркаванні ў нашых супольных рашэннях і практычных дзеяннях. Ваша жыццё і здароўе, Ваш досьвед, веды і аўтарытэт патрэбны дэмакратычнай Беларусі. Наперадзе шмат спраў”, -- гаворыцца ў заяве, якую падпісалі лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнікі вядучыў апазіцыйных партый Беларусі.
Сёння ў Цэнтральнай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у масцовыя Саветы была зарэгістраваная ініцыятыўная група юрыста і праваабаронцы Алега Воўчака. Ён мае намер балатавацца па Вяснянскім 37-ым выбарчым участку. У склад ініцыятыўнай групы вайшлі 10 чалавек: жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна Ірыны Казуліна, правабаронца Раіса Міхайлоўская, а таксама маладыя актывісты БСДП (Грамада).
Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза, электраманцёр Алена Захожая 39-ы дзень праводзіць галадоўку пратэсту на бабруйскім прадпрыемстве "Белшына". Гэтымі днямі жанчына была выпісаная са шпіталю і ўжо другі дзень выходзіць на працу. Кіраўніцтва "Белшыны" не толькі не ідзе на саступкі галадоўшчыцы, але і прымушае яе выконваць дадатковую працу. "Сёння да мяне падыйшоў дырэктар Яўген Хвалько і заявіў, што мне, мабыць, мала прыходзіцца працаваць, і адправіў мыць абсталяванне. Зараз, калі я гэта раблю, стаю на каленях, бо ўжо зусім няма сіл. Стан жудасны. Усё баліць, але я не магу нават піць таблеткі. мне забаронена хадзіць за гарачай вадой, а халоднай вадой запіваць лекі я ўжо не магу. Ад боля гатовая біцца галавой аб сценку. Не думала я, калі чытала ў дзяцінстве кніжкі пра фашызм, што мне давядзецца сутыкнуцца з гэтым фашызмам насамрэч", – заявіла Алена Захожая ў інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі`97.
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці нарошчвання інфармацыйнай прысутнасці Беларусі на медыяпрасторы суседніх дзяржаў, заявілі "Інтрэфаксу" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы па выніках справаздачы начальніка галоўнага ідэялагічнага ўпраўлення адміністрацыі Алега Пралескоўскага і старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага.
Першы намесьнік прэсавага сакратара Ўладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведаміў “Радыё Свабода”, што сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі адбудзецца заўтра і будзе мець рабочы характар.
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка прызначыў адказнымі за будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу "Менск-Арэна" былога прэм`ер-міністра Уладзіміра Ярмошына і былога памочніка прэзідэнта па спорце Мікалая Ананьева. У сувязі з прызначэннем на новую пасаду Ярмошын адказаў на некалькі пытанняў "Народнай волі". Адказы атрымаліся даволі бессэнсоўныя.
Беларускі бок адмовіў ў выдачы віз для ўезду ў Беларусь для ўдзелу ў 9-м Менскім форуме некаторым дэпутатам нямецкага Бундэстага і прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі ФРГ у адказ на дзеянні нямецкага боку і Еўразвяза. Аб гэтым сёння паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў. "Беларускі бок быў вымушаны прыняць семітрычныя меры ў якасці рэакцыі на абмежаванні ў дачыненні нашай краіны з боку ЕЗ, ЗША і шэрагу іншых дзяржаў. Магчымасць прыняцця такіх мераў была агучаная на брыфінгу ў МЗС 8 чэрвеня гэтага года. Такім чынам, гэтыя меры не павінны былі з`явіцца нечаканасцю для арганізатараў форума", – падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
У царкве "Новае жыццё" у цяперашні час існуе новае служэнне "Аддзел дапамогі", якое дапамагае людзям, што выйшлі з працяглай галадоўкі. Мэта гэтага служэння – дапамагчы тым, хто быў фізічна саслабелы з-за ўдзелу ў працяглай галадоўцы ў падтрымку царквы. На сённяшні дзень гэтыя людзі не могуць паўнавартасна выконваць працу.
Адпаведны законапраект занёс Савет міністраў у "палату прадстаўнікоў" на разгляд. У дакуменце вызначаныя асноўныя прынцыпы дзейнасці, парадак і ўмовы ваеннай службы, а таксама правы і абавязкі памежных войскаў. У прыватнасці, як паведаміў тэлеканал СТВ, яны надзяляюцца правам уваходзіць у любы час сутак у жыллё грамадзянаў, у памяшканні і аб`екты арганізацый для пераследу асоб, якія здзейснілі злачынства, а таксама для неадкладных следчых дзеянняў, аднак у межах памежнай зоны і з апавяшчэннем аб гэтым пракурора.
Палітвязень, былы прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч працягвае падвяргацца прэсінгу ў выпраўленчай калоніі г.Менска. Аб гэтым ён паведаміў у лісце лідэру беларускіх прадпрымальнікаў Валерыю Леванеўскаму. "Прабыўшы тры дні ў атрадзе, ужо два разы гутарыў з аператыўнымі працаўнікамі, адзін з іх адкрыта кажа, што чыннік майго знаходжання тут – менавіта палітыка. Толькі ў ненармальнай дзяржаве абарону сваіх канстытуцыйных правоў, завуць палітыкай", – піша Аўтуховіч.
Сёньня, 9 лістапада, у Віцебску адбыўся допыт жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага па справе аб віцебскіх выбухах 14 і 22 верасьня 2005 году. Член сьледчай групы Вікторыя Шэвярноўская паказала Красоўскаму і яго адвакату Паўлу Сапелку пастанову аб правядзеньні экспертызы двух пашпартоў падазраванага, якія былі вынятыя яшчэ 5 кастрычніка.
6 кастрычніка ўступілі ў сілу зьмены ў Выбарчы кодэкс, ініцыяваныя Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Аб тым, што такія зьмены рыхтуюцца, грамадзтву стала вядома ў сярэдзіне верасьня з інтэрвью старшыні Цэнтральнай камісіі Лідзіі Ярмошынай газеце “Звязда”. У сваім інтэрвью спадарыня Ярмошына спрабавала давесьці, што прапануемыя зьмены вельмі карысныя і, безумоўна, адпавядаюць патрабаваньням міжнародных стандартаў. Праўда, Лідзія Міхайлаўна агучыла толькі некаторыя ініцыятывы.
Раніцай 8 лістапада 2006 года амбасадар Карэн Сцюарт наладзіла прыём, мэтай якога было прыцягненне ўвагі да выбараў у Кангрэс ЗША 2006 года і іх абмеркаванне. Супрацоўнікі Амбасады ЗША віталі гасцей і гутарылі з імі аб складанасцях і значнасці выбараў у Кангрэс, у той час як прамы тэлеэфір, інтэрнет-сайты і друкаваныя матэрыялы ўзмацнялі і без таго жывую дыскусію. Падчас прыёму вынікі выбараў працягвалі паступаць з адпаведных крыніц па ўсіх Злучаных Штатах. Шмат у якіх штатах ішла вельмі напружаная гонка, якая ўрэшце дазволіла вызначыць расклад сілаў у Кангрэсе ЗША. Амбасадар Сцюарт звярнулася да прысутных, сярод якіх былі лідэры грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, даследчыкі ў галіне амерыканістыкі, прадстаўнікі беларускага ўрада і іншыя ўплывовыя асобы, з наступнай прамовай.
Расейскія вайсковыя аб`екты, размешчаныя ў Беларусі, не могуць быць прадметам гандлю ў пытанні коштаў на газ і іншыя энерганосьбіты. Аб гэтым заявіў сёння ў інтэрв`ю журналістам міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў.
Вывучэнне курсу "Асновы праваслаўнай маральнасці", рэкамендаванага Нацыянальным інстытутам адукацыі, наладжанае ў большасці школ Наваградскага раёна. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА начальніца кіравання адукацыі Наваградскага райвыканкама Галіна Мітлашук.
Кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас прадставіў 8 лістапада ў Менску кнігу "Лес ліцэя". Яна выпушчаная санкт-пецярбургскім выдавецтвам "Неўскі праспект". У сваіх аўтабіяграфічных занатоўках аўтар – дырэктар зачыненага ўладамі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа распавядае аб сваім жыццёвым шляху, які прывёў яго да стварэння ў 1990 годзе вядомай ва ўсім свеце навучальнай установы, а таксама аб выніках і высновах гэтай працы.
Судовая справа па зыску рэдакцыі часопіса “ARCHE. Пачатак” да Міністэрства інфармацыі скончылася сёння не на карысць выдання. Суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда М. Мадудзін абвясціў рашэнне – не задавольваць патрабаванняў рэдакцыі. “Паколькі была абвешчана толькі рэзулятыўная частка, складана сказаць, чаму суд прыняў такое рашэнне,” - паведаміла прэс-службе БАЖ адвакат з боку часопіса Анжэла Райтнер.
Сёння ў Маскве запланаваная працоўная сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Эксперты ў адзін голас гавораць, што перамовы лідэраў Расеі і Беларусі будуць ледзь не самымі складанымі за ўсю гісторыю двухбаковых адносінаў. Першым чынам, гаворка ідзе аб паліўна-энергетычным балансе на 2007 год, у працэсе сцвярджэння якога ўрады двух краін маюць сур`ёзныя рознагалоссі.
Падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Іран Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь і Вяшчальная кампанія Ісламскай Рэспублікі Іран (IRIB) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Учора ў цэнтральным офісе ААТ "Газпром" адбылася працоўная сустрэча старшыні ўпраўлення Аляксея Мілера і генеральнага дырэктара ААТ "Белтрансгаз" Зміцера Казакова. Бакі абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў газавай сферы ў 2007 годзе. Адмысловая ўвага была нададзеная ходу незалежнай ацэнкі рынкавага кошту аб`ектаў газатранспартнай сістэмы Беларусі, якую плануецца завяршыць да снежня цяперашняга года, паведамляе прэс-служба газавага манапаліста.
Демократам удалось получить контроль не только над палатой представителей, но и над сенатом США, сообщает AP со ссылкой на собственные контакты с сотрудниками всех 134 избирательных участков штата Вирджиния - последнего из штатов, где закончился повторный ручной пересчет бюллетеней.
Промежуточные выборы в конгресс США принесли победу демократам, которые установили контроль над палатой представителей и имеют все шансы получить большинство в сенате. Провал республиканцев, находившихся у власти 12 лет, означает серьезную корректировку внешнеполитического курса США, в частности, ужесточение политики на российском направлении. Вчера же президент Джордж Буш объявил об уходе в отставку главы Пентагона Дональда Рамсфельда, который был одним из архитекторов внешней политики США. С подробностями из Вашингтона – корреспондент газеты «КоммерсантЪ» Дмитрий Сидоров.
Еўрапейскі звяз выказвае глыбокую заклапочанасць прысудам, які быў вынесены 1 лістапада лідэру "Маладога Фронту" Зміцеру Дашкевічу. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай 8 лістапада прэс-службай Рады ЕЗ. У заяве ЕЗ таксама выказвае сваю заклапочанасць станам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна і заклікае беларускія ўлады дазволіць сваякам палітыка і міжнародным назіральнікам сустрэчы з ім.
Парламент Эстонии принял в первом чтении закон, предусматривающий запрет на установку памятников и произведений монументального искусства, "разжигающих рознь и возвышающих государства, оккупировавшие Эстонию". При этом уже существующие монументы подобной категории предлагается демонтировать.
В Партизанском районе Минска, рядом с переулком Козлова и бывшим кинотеатром “Смена” “осваивается” рекреационная территория с уникальным рельефом, представляющая, по словам эколога Валерия Дранчука, несомненную природную ценность для белорусской столицы. “Это живописная холмистая местность, своеобразная отдушина в уплотняющемся мегаполисе, -- сообщил эколог. -- Таких в городе мало. Очень перспективный парковый ландшафт! Ухоженная, хорошо спланированная культурная рекреация в зоне так называемой слепянской водной системы. Когда я пришел сюда неделю назад, мне стало дурно. Уничтожены декоративные насаждения, свалено несколько деревьев, вырыт котлован. Словом, начато строительство. Оказалось, быть на этом месте теннисному корту. Заказчик – горисполком».
Ушел бунтарь 14:42, 09/11/2006, Борис Тасман, «Прессбол»
Нас покинул Владимир Семенович Чернов, заслуженный тренер СССР, Беларуси и Украины по волейболу. Ему было 75. Он запомнился неугомонным бунтарем, эдаким забиякой, не желавшим мириться с установленными стандартами.
Белорусские власти принимают недостаточно эффективные меры для защиты женщин от домашнего насилия. Об этом говорится в докладе "Беларусь: домашнее насилие - больше чем внутрисемейный скандал", опубликованном на официальном сайте правозащитной организации "Международная амнистия".
Сёньня, 9 кастрычніка, а 19:00 у сядзібе Партыі БНФ (былая вуліца Варвашэні, 8) мовазнаўца, адзін з аўтараў кнігі "Беларускі клясычны правапіс" Зьміцер Саўка ў працяг моўных курсаў па гісторыі й культуры беларускай мовы прачытае лекцыю "Новая рэформа беларускага правапісу: што нам ад яе чакаць?".
Министр обороны Беларуси Леонид Мальцев заявил, что вопрос, касающийся снижения пенсий работающим военным пенсионерам, снят с рассмотрения. "Вопрос о снижении пенсий военнослужащим никогда не ставился. Ставился вопрос о снижении на 50% пенсионных выплат работающим военным пенсионерам", - сказал министр обороны журналистам в четверг. По его словам, передает «Интерфакс», "этот вопрос был проработан, и принято решение исключить с рассмотрения в связи с нецелесообразностью принятия данного решения".