|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
На палітвязня Аўтуховіча ціснуць у калоніі 13:30, 09/11/2006 Нагадаем, што 7 ліпеня ў Кастрычніцкім суддзе Гародні прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны на тры гады і шэсць месяцаў зняволення з канфіскацыяй маёмасці, а дырэктар фірмы "Ніка-транс" Юрый Лявонаў – на тры года і пяць месяцаў. Суд пастанавіў, што Аўтуховіч з дапамогай Лявонава нібы ўхіляўся ад выплаты падаткаў, перавозіў пасажыраў і багаж на аўтамабілях таксі, не рэгіструючы камерцыйнай фірмы і не атрымоўваючы адпаведнай ліцэнзіі. У выніку мясцовы бюджэт панёс страты ў адмыслова буйным памеры. Мікалай Аўтуховіч неаднаразова праводзіў працяглыя галадоўкі пратэсту супраць несправядлівага пераследу, у апошні раз ён страціў 40 кілаграмаў вагі і нанёс сур`ёзную шкоду свайму здароўю. Аўтуховіч лічыць свой прысуд "палітычным" і звязаным з яго крытыкай падатковых і праваахоўных органаў. Прыводзім тэкст ліста, які атрымаў гэтымі днямі Валер Леванеўскі ад Мікалая Аўтуховіча. "Валер Станіслававіч, дабрадзень! Прашу прабачэння, што не мог адказаць на твае лісты, калі быў у гарадзенскай турме. Там я ўвесь час адчуваў прэсінг. У кожнай камеры сядзела "качка", я ведаю іх усіх па прозвішчах. Увесь час спрабавалі даведацца хоць пра якую інфармацыю, за якую можна б было ўчапіцца. Некалькі разоў правакавалі на бойку. Але ўсё гэта ў мінулым. Хоць упэўнены, што так проста яны мяне наўрад ці пакінуць у супакою. Апякуны гэтага бязмежжа маюць моцную падтрымку "зверху". Таму і ў калоніі за мной будуць пільна назіраць. Прабыўшы тры дні ў атрадзе, ужо два разы гутарыў з аператыўнымі працаўнікамі, адзін з іх адкрыта кажа, што чыннік майго знаходжання тут, менавіта палітыка. Толькі ў ненармальнай дзяржаве абарону сваіх канстытуцыйных правоў, завуць палітыкай. Упэўнены, што час расставіць усё па сваіх месцах. І на гэтым месцы будуць сядзець, хто сапраўды парушае законы і Канстытуцыю. Гэта ўсё наперадзе, а пакуль трэба аднавіць сілы і паправіць здароўе. Спрабую есці ўжо ўсё, але ў малых порцыях. Праблемы яшчэ ёсць, але самае страшнае ў мінулым. Пішыце, як ідуць справы. Мне спадабалася ідэя аб`яднаць людзей пазапраўна асуджаных, з базай дадзеных па парушэннях і з аб`ектыўнай ацэнкай сітуацыі. Упэўнены, што такіх людзей вельмі шмат, досыць, каб адчулася моц незадаволеных. Вельмі шмат ужо адсядзелі, шмат яшчэ сядзіць. І калі не вылечыць гэтую "хваробу", пасадзяць яшчэ больш. Пішыце аб усім, цікава літаральна ўсё. ...Усё, гэты тры лісты, усе заказныя. Першыя вялікія лісты пакінуў у гарадзенскай турме і папрасіў, каб перадавалі з рук у рукі. Чыталі ўсе, вялікае за гэта дзякуй. Усе чулі пра Леванеўскага. У турме дагэтуль гавораць, што калі сядзеў Леванеўскі, людзі атрымоўвалі мяса норму і гулялі па 2 гадзіны. За ўвесь час такое было толькі раз. Нам далі пагуляць паўтары гадзіны пад праліўным дажджом. А так – не больш за гадзіну, а часам і па сорак хвілін... Мікалай Аўтуховіч". Лісты Мікалаю Аўтуховічу можна адпраўляць на адрас: вул.Кальварыйская 36, п/с 35/3, ІЧ-1, 220079 Менск
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|