Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БТ будзе паказваць не толькі Лукашэнку, алі і Ахмадзінежада 10:46, 09/11/2006
Падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Іран Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь і Вяшчальная кампанія Ісламскай Рэспублікі Іран (IRIB) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Пагадненне прадугледжвае абмен навінавымі пакетамі і інфармацыйнымі матэрыяламі аб сацыяльным, культурным, палітычным і эканамічным жыцці Беларусі і Ірана, а таксама дакументальнымі і хранікальнымі прагамамі, рэпартажамі і іншымі матэрыяламі.
Белтэлерадыёкампанія ўвесь час вядзе планамерную працу па развіцці супрацоўніцтва ў вобласці тэлерадыёвяшчання з тэлерадыёкампаніямі розных краін, адзначылі ў прэс-службе. Пагадненне дазволіць арганізаваць стабільную сістэму ўзаемнага абмену інфармацыяй паміж Беларуссю і Іранам і будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню сяброўскіх і дзелавых сувязяў беларускага і іранскага бакоў.