Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генадзь Бураўкiн трапiў у рэанiмацыю
17:45, 09/11/2006

Знакаміты беларускі паэт Генадзь Бураўкін трапіў у больніцу. Першымі трывогу забiлi паплечнiкі Бураўкiна, калi той не прыйшоў на запланаваную сустрэчу. Мабiльны тэлефон паэта доўга не адказваў. Калi ж Генадзь Мiкалаевiч зняў слухаўку, то з усяго, што ён сказаў, сябры змаглi зразумець толькi тое, што паэт у рэанiмацыi.

Летам Бураўкiн перанёс iнфаркт. Яму стала дрэнна ў кабiнеце чыноўнiка Мiнiстэрства юстыцыi. Гэтая гiсторыя ўзрушыла тады ўсю беларускую грамадскасць. Бураўкiн — чалавек вытрыманы, умее валодаць сваiмi эмоцыямi, усё ж такi не адзiн год працаваў на дыпламатычнай службе. Вырашаўся лёс памяшканняў, якiя займаў Саюз пiсьменнiкаў, i Генадзь Мiкалаевiч не стрымаўся, расхваляваўся. Сэрца не вытрымала, з iнфарктам Бураўкiн трапiў у бальнiцу. А будынак улада ў рэшце рэшт усё роўна адабрала ў незгаворлiвага Саюза.

Зараз Бураўкін ляжыць ў аддзяленні кардыялогii Рэспублiканскай бальнiцы Кiравання справамi прэзiдэнта.

— На гэты раз усё, дзякуй Богу, абышлося, — паведаміў паэт “Народнай волі”. — Збiўся сардэчны рытм, i таму медыкi адправiлi мяне ў рэанiмацыю. Хаця ў бальнiцу я ўвогуле трапiў з iншай хваробай.

Нiколi не пакутаваў ад алергii, а тут, можа, што з`еў, можа, лекi справакавалi рэакцыю, але раптоўна моцна ацёк твар. Жонка спужалася, што гэта ацёк Квiнке, якi можа выклiкаць ацёк гартанi. Выклiкала “хуткую дапамогу”, i мяне адразу адвезлi ў прэзiдэнцкую бальнiцу. Я маю права там лячыцца, не пазбавiлi мяне яшчэ такой iльготы.

Медыкi кажуць, што, магчыма, алергiчная рэакцыя выклiкала стрэс i на гэтай падставе сарваўся сардэчны рытм, падняўся цiск. Пасля iнфаркту мяне не пакiдаюць сардэчныя праблемы. Спачатку мяне паклалi ў рэанiмацыю, але ўжо на наступны дзень перавялi ў кардыялагiчнае аддзяленне. Зараз шукаюць, што выклiкала такую алергiчную рэакцыю.

Урачы ў бальнiцы выдатныя. Мой доктар Рэгiна Мiхайлаўна лячыла Шамякiна, Брыля, зараз мяне ставiць на ногi. Так што хутка буду ў страi.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: