Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімір Ярмошын: «Ды не ведаю я яшчэ нічога!»
14:54, 09/11/2006

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка прызначыў адказнымі за будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу "Менск-Арэна" былога прэм`ер-міністра Уладзіміра Ярмошына і былога памочніка прэзідэнта па спорце Мікалая Ананьева. У сувязі з прызначэннем на новую пасаду Ярмошын адказаў на некалькі пытанняў "Народнай волі". Адказы атрымаліся даволі бессэнсоўныя.

– Уладзімір Васільевіч, так каму Вы зараз падпарадкоўваецеся – міністру спорта, старшыні Менгарвыканкама ці кіраўніку дзяржавы?

– Пакуль яшчэ нічога не вядома. Пастаўлена задача падумаць.

– Для таго, каб кантраляваць такую грандыёзную будоўлю, як "Менск-Арэна", неабходна мець вялікі штат падпараткаваных.

– А рэсурс маецца. Функцыі заказчыка выконвае УКБ Менгарвыканкама. Ёсць падрадчык, будоўля ідзе на высокім узроўні. Зараз будзе вырашацца пытанне пастаўкі неабходнага абсталявання, якое павінна адпавядаць і цяперашнім і будучым патарбаванням.

– А дзе будзе знаходзіцца Ваш кабінет, куды можна ў госці зайсці?

– Ды не ведаю я сам яшчэ толкам нічога!

– А ці праўда, што на размову да Лукашэнкі Вас даставілі з берага Міжземнага мора, дзе Вы праводзілі свой адпачынак?

– Хлусяць Выдумка гэта.

– У Міністэрстве спорта існуе Дырэкцыя аб`ектаў, якія будуюцца, што жыве на працэнты ад сродкаў, якія вылучаюцца на будаўніцтва. Вы будзеце з ёй неяк узаемадзейнічаць?

– Я прадумваю гэтыя пытанні...

– А хто Вам будзе плаціць зарплату?

– Ды не ведаю я яшчэ нічога!

– Уладзімір Васільевіч, а Вы самі вырашылі вярнуцца ва ўладу, або Вас папрасілі?

– Ха-ха-ха! Ну якая ж гэта ўлада? Гэта ж чорная гаспадарчая праца! Я усё жыццё гэтым займаўся...

– Да нядаўняга часу Вы жылі і працавалі ў Маскве...

– Там, дарэчы, я таксама працаваў на будоўлі. Зараз буду тут будаваць...

– Значыць, Вы задаволеныя тым, як усё склалася?

– Задавальненне прыходзіць потым...


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: