Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўразвяз патрабуе вызваліць беларускіх палітвязняў
10:22, 09/11/2006

Еўрапейскі звяз выказвае глыбокую заклапочанасць прысудам, які быў вынесены 1 лістапада лідэру "Маладога Фронту" Зміцеру Дашкевічу. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай 8 лістапада прэс-службай Рады ЕЗ. У заяве ЕЗ таксама выказвае сваю заклапочанасць станам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна і заклікае беларускія ўлады дазволіць сваякам палітыка і міжнародным назіральнікам сустрэчы з ім.

Нагадаем, З.Дашкевіч быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса). Такое рашэнне прыняла 1 лістапада суддзя Кастрычніцкага раёна Менска Ала Булаш.

"Абвінавачванні ў кіраўніцтве незарэгістраванай арганізацыяй, прад`яўленыя З.Дашкевічу, выглядаюць палітычна матываванымі, – адзначаецца ў заяве. – Беларускія ўлады ў чарговы раз прадэманстравалі сваё нежаданне паважаць міжнародныя нормы ў вобласці правоў чалавека, асабліва правы на непрадузяты суд". ЕЗ таксама асуджае рашэнне аб правядзенні зачыненага судовага працэсу, падкрэсліваецца ў заяве.

У заяве ЕЗ таксама зноў выказвае сваю заклапочанасць станам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна і заклікае беларускія ўлады дазволіць сваякам палітыка і міжнародным назіральнікам сустрэчы з ім. А.Казулін, які быў асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі, 20 кастрычніка пачаў бестэрміновую палітычную галадоўку пратэста. 31 кастрычніка начальнік калоніі "Віцьба-3" Віталь Агністыкаў забараніў А.Казуліну сустрэчы з адвакатам Ігарам Рынкевічам на ўвесь тэрмін галадоўкі.

ЕЗ заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць З.Дашкевіча, А.Казуліна, сябраў грамадзянскай ініцыятывы "Партнёрства" і ўсіх палітычных зняволенных.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: