Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алена Захожая: «Не думала, што прыйдзецца сутыкнуцца з фашызмам»
16:31, 09/11/2006

Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза, электраманцёр Алена Захожая 39-ы дзень праводзіць галадоўку пратэсту на бабруйскім прадпрыемстве "Белшына". Гэтымі днямі жанчына была выпісаная са шпіталю і ўжо другі дзень выходзіць на працу. Кіраўніцтва "Белшыны" не толькі не ідзе на саступкі галадоўшчыцы, але і прымушае яе выконваць дадатковую працу. "Сёння да мяне падыйшоў дырэктар Яўген Хвалько і заявіў, што мне, мабыць, мала прыходзіцца працаваць, і адправіў мыць абсталяванне. Зараз, калі я гэта раблю, стаю на каленях, бо ўжо зусім няма сіл. Стан жудасны. Усё баліць, але я не магу нават піць таблеткі. мне забаронена хадзіць за гарачай вадой, а халоднай вадой запіваць лекі я ўжо не магу. Ад боля гатовая біцца галавой аб сценку. Не думала я, калі чытала ў дзяцінстве кніжкі пра фашызм, што мне давядзецца сутыкнуцца з гэтым фашызмам насамрэч", – заявіла Алена Захожая ў інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі`97.

Па словах прафсаюзнай актывісткі, не выключна, што кіраўніцтва прадпрыемства неўзабаве зволіць яе па артыкуле "службовая неадпаведнасць", паколькі яна з цяжкасцю ходзіць і ёй усё цяжэй працаваць. "Ім і так усім напляваць, што са мной будзе, чакаюць, пакуль памру, а калі звольняць, то яшчэ прасцей будзе – памру за варотамі завода і канец", – гаворыць Захожая.

Па словах жанчыны, галадоўку яна прыпыняць не збіраецца. Стан яе здароўя з кожным днём пагаршаецца. Па словах Алены Захожай, яе турбуе ціск, сэрца, ныркі. "Баліць насамрэч усё. Без лекаў ужо не магу трываць гэтага боля", – кажа Захожая.

Працаўнікі прадпрыемства жанчыну падтрымліваюць, як могуць. "Пакуль начальства не бачыць, нешта могуць за мяне зрабіць. Падтрымліваюць маральна…", – гаворыць жанчына.

Нагадаем, што актывістка першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) працаўнікоў "Белшыны" А.Захожая галадае з 3 кастрычніка. Яна патрабуе зарэгістраваць першасную арганізацыю БНП. Для гэтага неабходна, каб адміністрацыя ААТ "Белшыны" надала прафсаюзу юрыдычны адрас, аднак наймальнік адмаўляецца гэта рабіць. Акрамя таго, Захожая патрабуе выплаціць сябрам БНП прэміі і даплаты на аздараўленне, якія ўжо атрымалі астатнія працаўнікі прадпрыемства. 31 кастрычніка А.Захожая была дастаўленая ў бальніцу пасля таго, як страціла прытомнасць на працоўным месцы.

1-2 лістапада адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі БНП і кіраўніцтвам "Белшыны". Як паведаміў БелаПАН старшыня БНП Васіль Корабаў, бакі змаглі дасягнуць дамоўленасцяў па пытаннях выплаты прэмій і даплат на аздараўленне сябрам незалежнага прафсаюза. Аб рэгістрацыі арганізацыі БНП дамоўленасць не дасягнутая.

А.Захожая, у сваю чаргу, назвала вынікі перамоваў, якія адбыліся, "нулявымі".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: