Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пратэстанты дагэтуль адчуваюць наступствы працяглай галадоўкі 13:58, 09/11/2006
У царкве "Новае жыццё" у цяперашні час існуе новае служэнне "Аддзел дапамогі", якое дапамагае людзям, што выйшлі з працяглай галадоўкі. Мэта гэтага служэння – дапамагчы тым, хто быў фізічна саслабелы з-за ўдзелу ў працяглай галадоўцы ў падтрымку царквы. На сённяшні дзень гэтыя людзі не могуць паўнавартасна выконваць працу.
Каманда адзела дапамогі наведвала шпіталізаваных вернікаў у той час, калі яны знаходзіліся ў шпіталях. Зараз гэтыя людзі дапамагаюць тым, хто адчувае нядужанне, знаходзячыся дома. Працяглае галаданне справакавала абвастрэнне хранічных захворванняў у шматлікіх вернікаў.
Сёння ў 6-й гарадской бальніцы з дыягназам пнеўманія застаецца адна удзельнца паста-галадоўкі -- Ірына Васілеўская.
На працягу 23 дзён больш за 100 пратэстантаў праводзілі галадоўку ў падтрымку свайго храма, які размяшчаецца ў Менску па адрасе Кавалёва, 72. Людзі кругласутачна не выходзілі з будынка, патрабуючы такім чынам адмяніць рашэнне Гаспадарчага суду Менска аб спыненні права царквы карыстацца зямельным участкам, а таксама аб яго канфіскацыі і прымусовым выкупе.
4 лістапада Прэзідыўм Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі (ВГС) адмяніў судовыя пастановы, датычныя ўласнасці царквы "Новае жыццё" і накіраваў справу на новы разгляд.