Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімір Колас прадставіў кнігу аб Беларускім ліцэі
11:30, 09/11/2006

Кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас прадставіў 8 лістапада ў Менску кнігу "Лес ліцэя". Яна выпушчаная санкт-пецярбургскім выдавецтвам "Неўскі праспект". У сваіх аўтабіяграфічных занатоўках аўтар – дырэктар зачыненага ўладамі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа распавядае аб сваім жыццёвым шляху, які прывёў яго да стварэння ў 1990 годзе вядомай ва ўсім свеце навучальнай установы, а таксама аб выніках і высновах гэтай працы.

Як адзначыў Уладзімір Колас, у яго не было думкі пісаць кнігу і нават ствараць ліцэй. "Аднак ёсць наканаванне лёсу, з якім варта жыць у гармоніі, а не змагацца з ім. І я ўдзячны лёсу, які дазволіў прылучыцца да вялікай святой справы", – сказаў аўтар.

Уладзімір Колас паведаміў, што падставай для кнігі сталі яго выступы ў эфіры "Радыё Свабода".

"Ад нядзельнай школы, створанай яшчэ ў Савецкім Саюзе, мы прайшлі шлях да сусветна вядомай навучальнай установы ў незалежнай Беларусі. Аднак сёння ліцэй знаходзіцца ў сітуацыі, якая нагадвае пачатак нашага шляху. Так што ад нуды мы не памрэм, бо нам яшчэ шмат што трэба зрабіць", – заявіў Колас.

Па словах загадчыка навучальнай частцы былога ліцэя Ірыны Сідарэнкі, навучальная ўстанова – гэта больш за 500 выпускнікоў, стопрацэнтнае паступленне ў вну, конкурс да 18 чалавек на месца, знакамітыя выкладчыкі, конкурсы і алімпіяды, сустрэчы са знакамітымі сучаснікамі, сяброўства і самадастатковасць. Па меркаванні І.Сідарэнкі, сваю кнігу аб навучальнай установе можа напісаць кожны яе выпускінк і выкладчык.

Па словах намесніка дырэктара ліцэя Лявона Баршчэўскага, зачыненая ўладамі ў 2003 годзе навучальная ўстанова з самога пачатку мела прывабную ідэю – забяспечыць прэстыжнае выкладанне на беларускай мове і даць маладым людзям годную адукацыю. Л.Баршчэўскі адзначыў, што артыкулы аб ліцэі ўключаныя ў энцыклапедыі, у тым ліку у 18-томную "Беларускую энцыклапедыю" і 6-томную "Энцыклапедыю гісторыі Беларусі", паведамляе БелаПАН.

ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: