Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі МЗС адпомсціў немцам за неўяздных беларускіх чыноўнікаў
14:20, 09/11/2006

Беларускі бок адмовіў ў выдачы віз для ўезду ў Беларусь для ўдзелу ў 9-м Менскім форуме некаторым дэпутатам нямецкага Бундэстага і прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі ФРГ у адказ на дзеянні нямецкага боку і Еўразвяза. Аб гэтым сёння паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў. "Беларускі бок быў вымушаны прыняць семітрычныя меры ў якасці рэакцыі на абмежаванні ў дачыненні нашай краіны з боку ЕЗ, ЗША і шэрагу іншых дзяржаў. Магчымасць прыняцця такіх мераў была агучаная на брыфінгу ў МЗС 8 чэрвеня гэтага года. Такім чынам, гэтыя меры не павінны былі з`явіцца нечаканасцю для арганізатараў форума", – падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

"У гэтай сувязі яшчэ раз звяртаем увагу, што сярод беларускіх грамадзянаў, у дачыненні якіх уведзеныя візавыя абмежаванні і да якіх далучылася ФРГ, знаходзяцца, у тым ліку, прадстаўнікі беларускага "парламента" і СМІ. Мы лічым, што логіку дэпутатаў Бундэстага і журналістаў, агучаную ў інтэрв`ю "Нямецкай хвалі" адносна таго, хто насамрэч "перашкаджае дыялогу" і "свабоднаму абмену інфармацыяй", варта, першым чынам, ужыць у дачыненні да ініцыятараў абмежавальных мераў датычна Беларусі, а не адказных крокаў з нашага боку, якія мы змушаныя зрабіць, – сказаў Андрэй Папоў. – Што датычыцца дэпутатаў Еўрапарламента, то ім адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў двухбаковым беларуска-нямецкім мерапрыемстве".

Па словах прэс-сакратара МЗС, "пытанне выдачы віз дэпутатам Еўрапарламента, якія пажадаюць прыехаць у нашую краіну для абмеркавання любых пытанняў супрацоўніцтва паміж дэпутатамі "нацыянальнага сходу" Беларусі і дэпутатамі Еўрапарламента, будзе разглядацца ва ўсталяваным парадку пасля ўзгаднення фармату і змястоўнай часткі сустрэч". "Менавіта з гэтага пункту гледжання і варта разглядаць словы пасла Беларусі ў Бельгіі Уладзіміра Сінько аб тым, што "Менск адчынены для дыялогу з ЕЗ", – дадаў Андрэй Папоў.

Нагадаем, што 9-12 лістапада беларускую сталіцу з візітам збіраліся наведаць прадстаўнікі дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю, а таксама некалькіх дэпутатаў Бундэстага. Дэпутаты планавалі прыняць удзел у 9-м Менскім форуме, аднак ім было адмоўлена ў атрыманні беларускіх уязных віз. Адмова ў візах дэпутатам Еўрапарламента была фармальна растлумачана тым, што беларускія ўлады разглядаюць Менскі Форум як строга двухбаковае беларуска-нямецкае мерапрыемства без удзелу ў ім еўрапейскага кампанента і, такім чынам, Еўрапейскага Парламента. Чаму не пусцілі дэпутатаў Бундэстага, стала вядома толькі сёння.

Нагадаем, што кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Богдан Кліх выказаў глыбокае шкадаванне і рашуча асудзіў адмову беларускіх улад выдаваць візы на наведванне краіны дэпутатамі Еўрапарламента. "Калі б візіт адбыўся, прадстаўнікі дэлегацыі атрымалі б магчымасць наведаць Беларусь упершыню з 2002 года і азнаёміцца з сітуацыяй асабіста", – падкрэсліў Б.Кліх. Па яго меркаванні, сабраная і перададзеная ў Еўрапарламент інфармацыя паслужыла б "далейшаму фармаванню пазіцыі ў дачыненні рэспублікі". "Таму выклікае шкадаванне той факт, што ўрад Беларусі ў чарговы раз вырашыў працягваць шлях самаізаляцыі", – адзначыў Б.Кліх. Па яго словах, падобнае рашэнне "ідзе насуперак з заявай амбасадара Беларусі ў Брусэлі Уладзіміра Сінько ў рамках апошняй сустрэчы дэлегацыі ў кастрычніку аб тым, што Менск адчынены для дыялогу з ЕС".

Польскі дэпутат заявіў аб адсутнасці "прыкмет, якія паказваюць на змены ў пазіцыі беларускіх улад"; становішча з дэмакратыяй, правамі чалавека і вяршэнствам закона ў Беларусі "працягвае пагаршацца".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: