Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адпаведны законапраект занёс Савет міністраў у "палату прадстаўнікоў" на разгляд. У дакуменце вызначаныя асноўныя прынцыпы дзейнасці, парадак і ўмовы ваеннай службы, а таксама правы і абавязкі памежных войскаў. У прыватнасці, як паведаміў тэлеканал СТВ, яны надзяляюцца правам уваходзіць у любы час сутак у жыллё грамадзянаў, у памяшканні і аб`екты арганізацый для пераследу асоб, якія здзейснілі злачынства, а таксама для неадкладных следчых дзеянняў, аднак у межах памежнай зоны і з апавяшчэннем аб гэтым пракурора.
Нарматыўнае замацаванне дадзенага паўнамоцтва выкліканае тым, што памежныя войскі ў фармаце сваёй кампетэнцыі займаюцца процідзеяннем пазапраўнаму перасячэнню мяжы, нелегальнай міграцыі і тэрарызму.