Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пралескоўскі і Зімоўскі ўзмацняць прапаганду 15:35, 09/11/2006
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці нарошчвання інфармацыйнай прысутнасці Беларусі на медыяпрасторы суседніх дзяржаў, заявілі "Інтрэфаксу" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы па выніках справаздачы начальніка галоўнага ідэялагічнага ўпраўлення адміністрацыі Алега Пралескоўскага і старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага.
"Кіраўнік дзяржавы даў даручэнні, якія датычацца нарошчвання інфармацыйнай прысутнасці Беларусі пасродкам канала "Беларусь-ТВ" на медыяпрасторы краін-суседзяў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтая праца павінна быць узмоцненая", – адзначылі ў прэс-службе.
Падчас сустрэчы прааналізавана становішча спраў у тэлевізійнай галіне, гаворка йшла пра працу асноўных тэлеканалаў краіны, у прыватнасці, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, паінфармавалі ў прэс-службе.