Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў пятніцу 15:23, 09/11/2006
Першы намесьнік прэсавага сакратара Ўладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў паведаміў “Радыё Свабода”, што сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі адбудзецца заўтра і будзе мець рабочы характар.
“Будуць абмяркоўвацца двухбаковыя адносіны, “саюзная дзяржава”. Двухбаковыя адносіны – гэта натуральна і газ, і ўсе іншыя пытаньні, але не ў вузка профільным сэнсе, а ў больш шырокім. Натуральна, прэзыдэнты ня будуць абмяркоўваць экспэртныя пытаньні”, -- заявіў Пяскоў.
Спадар Пяскоў паведаміў, што па выніках перамоваў не плянуецца правядзеньне прэсавай канфэрэнцыі, але ў любым выпадку бліжэй да вечара пятніцы пэўную інфармацыю прэсавая служба расейскага лідэра распаўсюдзіць.
Кіраўнік прэсавай службы Лукашэнкі Павал Лёгкі пра нейкія падрабязнасьці візыту пакуль не гаворыць.