Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На 23-ці дзень галадоўкі пра стан Аляксандра Казуліна па-ранейшаму нічога невядома 17:57, 10/11/2006
Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Казуліна. Па яе словах, яна па-ранейшаму не можа датэлефанавацца да кіраўніцтва выпраўленчай калоніі "Віцьба-3", каб даведацца пра стан здароўя мужа.
Нагадаем, што 8 лістапада Ірына Казуліна наведала калонію, аднак, сустрэцца з мужам ёй не дазволілі, спаслаўшыся на тое, што яна вычарпала ліміт кароткатэрміновых спатканняў і ў наступны раз мае права сустрэцца з палітвязнем не раней за 17 студзеня.
Начальнік выпраўленчай калоніі Віталь Агністыкаў тады паведаміў Ірыне Казулінай, што яе муж адчувае сябе "нармалёва" і знаходзіцца пад назіраннем лекараў.
Тым часам, Казуліну па-ранейшаму забароненыя сустрэчы з адвакатам. Лісты ад палітвязня прыходзяць родным са спазненнем на тыдзень.
Нагадаем, што былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка. Палітык пратэстуе супраць пазапраўнага, як ён лічыць, знаходжання ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытання ў ААН. У знак салідарнасці з патрабаваннямі Казуліна ў віцебскай калоніі галадае яшчэ адзін палітвязень, былы дэпутат Сяргей Скрабец.